Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне паведамілі, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон


Дзьмітры Лубінец
Дзьмітры Лубінец

Пракуратура Ўкраіны расьсьледуе пакараньне сьмерцю бяззбройных украінскіх палонных па артыкуле «Парушэньне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам», паведамляе УНІАН.

Па дадзеных ведамства, сілы РФ забілі сямёх украінскіх вайскоўцаў падчас штурму расейскімі войскамі пазыцый УСУ паміж сёламі Іванаўскае і Хромава ў Данецкай вобласьці.

Пра тое, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, гаворыцца ў заяве ўкраінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца.

«Чарговае ваеннае злачынства, верагодна, адбылося 24 лютага 2024 году ў раёне Бахмута. На відэа, якое нам удалося атрымаць, бачна, што ўкраінскія вайскоўцы здаюцца ў палон: іх рукі ўзьнятыя ўгару, яны паказваюць, што яны бяз зброі і не ўяўляюць пагрозы. Расейцы павінны былі ўзяць іх у палон, але замест гэтага бязьлітасна расстралялі», – сказаў амбудсмэн.

Лубінец сказаў, што «дакладная колькасьць украінцаў, расстраляных расейцамі, невядомая, верагодна, іх было ня менш за сем».

Лубінец адзначыў, што «гэты выпадак неабходна зафіксаваць як чарговае парушэньне Расеяй нормаў міжнароднага гуманітарнага права».

  • Раней, 20 лютага, выданьне The New York Times пісала, што падчас адступленьня Ўзброеных сіл Украіны з Аўдзееўкі Данецкай вобласьці ў палон маглі трапіць некалькі соцень украінскіх вайскоўцаў. Выданьне спасылаецца на ацэнкі вайскоўцаў і заходніх высокапастаўленых чыноўнікаў.
  • Міністэрства абароны Расеі афіцыйна не паведамляла пра колькасьць украінскіх вайскоўцаў, узятых у палон пад Аўдзееўкай. Міністэрства абароны Ўкраіны таксама не пракамэнтавала паведамленьне пра колькасьць палонных.
  • У суботу, 17 лютага, галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Аляксандар Сырскі абвясьціў аб адводзе ўкраінскіх войскаў з Аўдзееўкі, «зыходзячы з апэратыўнай абстаноўкі», што склалася вакол гораду і «каб пазьбегнуць акружэньня і захаваць жыцьцё і здароўе вайскоўцаў».
  • У той жа дзень камандуючы Таўрыйскай групоўкай УС Аляксандр Тарнаўскі паведаміў, што на завяршальным этапе апэрацыі некалькі ўкраінскіх вайскоўцаў патрапілі ў палон. Дакладную лічбу палонных ён не назваў.
  • Усяго ва Ўкраіне цяпер расьсьледуецца 19 крымінальных спраў па фактах забойства 45 украінскіх ваеннапалонных.

Ва ўмовах ваенных дзеяньняў немагчыма спраўдзіць інфармацыю зь незалежных крыніц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG