Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Францішка Багушэвіча


Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч

Падзеі 21 сакавіка ў Беларусі і ў сьвеце.

Дата дня

21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч, пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Ён лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Менавiта Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Вядомы ён ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.

Дзень у гісторыі

1560 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб гораду Гомля».

1871 Ота фон Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.

Ота фон Бісмарк
Ота фон Бісмарк

1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Афганістане.

Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980
Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980

У гэты дзень нарадзіліся

1685Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

Ёган Сэбастыян Бах
Ёган Сэбастыян Бах

1935 Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

У памяці

1608 ― Канстанцін Васіль Астроскі, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне Налівайкі.

1849 — Аляксандар Крыштаф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.

1959 — Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

1970 — Анатоль Сербантовіч, паэт.

Анатоль Сербантовіч
Анатоль Сербантовіч

1987Адам Русак, паэт-песеньнік.

Адам Русак
Адам Русак

2003Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзеяч, у канцы 1980-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў.

Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску
Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG