Расея запусьціла амаль два дзясяткі дронаў па Адэскай вобласьці, на Харкаўшчыне ёсьць пацярпелыя

Расея не спыняе абстрэлы Харкаўскай вобласьці. Чугуеў. Вынікі абстрэлу мясцовай школы ў 2022 годзе
Расея не спыняе абстрэлы Харкаўскай вобласьці. Чугуеў. Вынікі абстрэлу мясцовай школы ў 2022 годзе

У Чугуеве Харкаўскай вобласьці раненьні атрымалі 16-гадовы хлопец і трохгадовая дзяўчынка. 

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што Расея ў ноч на 8 сакавіка атакавала ўкраінскую тэрыторыю 37 ударнымі дронамі, а таксама зэнітнымі і авіяцыйнымі ракетамі. Памежныя рэгіёны расейцы абстрэльваюць з артылерыі і мінамётаў.

«У выніку баявой працы зьбілі 33 „шахеды“ ў межах Кіраваградзкай, Адэскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Харкаўскай вобласьцяў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Улады Адэскай вобласьці паведамілі, што 18 дронаў зьбілі менавіта над Адэшчынай. Адзін зь бесьпілётнікаў пацэліў у закансэрваваны аб’ект інфраструктуры. Пацярпелых няма.

У Херсонскай вобласьці 5 чалавек атрымалі раненьні.

Улады Харкаўскай вобласьці абвясьцілі аб прымусовай эвакуацыі цывільных з 18 паселішчаў рэгіёну. У ноч на 8 сакавіка ў выніку расейскіх абстрэлаў раненьні атрымалі 8 чалавек і два чалавекі загінулі.

Па Харкаўшчыне Расея наносіла ўдары з зэнітных комплексаў і стратэгічнай авіяцыяй.

У Чугуеве ракеты пацэлілі ў зямлю каля жылога сэктару, у выніку вылецелі шыбы ў дзевяціпавярховым будынку, пашкожаныя фасады гандлёвага цэнтру, банку, крамы і гатэлю. Толькі ў гэтым горадзе атрымалі раненьні 7 чалавек, у тым ліку двое дзяцей: 16-гадовы хлопец і трохгадовая дзяўчынка.

​
XS
SM
MD
LG