Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці штат ЗША забараніў Дональду Трампу балятавацца ў прэзыдэнты


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Судзьдзя ў Ілінойсе прыняла рашэньне прыбраць імя Дональда Трампа з выбарчых бюлетэяў падчас першасных партыйных выбараў у гэтым штаце.

Судзьдзя Трэйсі Портэр адмяніла рашэньне выбарчай камісіі штату, якая дапусьціла Трампа да ўдзелу ў выбарах, вырашыўшы, што былы прэзыдэнт ЗША страціў права займаць дзяржаўную пасаду з прычыны датычнасьці да спробы мяцяжу. Пры гэтым судзьдзя адклала выкананьне гэтага рашэньня на некалькі дзён, даўшы Трампу магчымасьць апэляваць гэтае рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Першасныя выбары ў Ілінойсе адбудуцца 19 сакавіка.

Прадстаўнік Дональда Трампа зрабіў заяву, у якой абвінаваціў судзьдзю ў палітычнай перадузятасьці, падкрэсьліўшы, што яе рашэньне супярэчыць высновам, зробленым судамі і выбарчымі камісіямі ў многіх штатах. Ён заявіў пра намер абскардзіць гэтае рашэньне.

  • Ілінойс стаў трэцім штатам, які паспрабаваў выключыць імя Дональда Трампа з выбарчых бюлетэняў. Раней такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Каларада і дзяржаўны сакратар штату Мэн.
  • Дональд Трамп аспрэчыў гэтыя рашэньні, і Вярхоўны суд ЗША павінен неўзабаве вынесьці рашэньне аб канстытуцыйнасьці пастановы суду ў Каларада. На час разгляду апэляцый імя былога прэзыдэнта застаецца ў выбарчых бюлетэнях. Рашэньне Вярхоўнага суду ЗША стане апошнім словам у спрэчках аб тым, ці можна прымяніць канстытуцыйную забарону на заняцьце дзяржаўных пасадаў людзям, якія бралі ўдзел у антыдзяржаўным мяцяжы, у дачыненьні да Трампа.
  • Дональд Трамп цяпер зьяўляецца найбольш верагодным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у лістападзе 2024 году, адзначае ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG