Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Чырвоны Крыж пасьля страты фінансаваньня хоча абавязаць менскіх мэдыкаў пералічваць яму грошы, — Фонд мэдычнай салідарнасьці


Генэральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў
Генэральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў

Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) зьвярнуўся ў Менскі гарвыканкам з просьбай «аказаць садзейнічаньне» ў пералічэньні грошай арганізацыі з боку мэдычных працаўнікоў, паведаміў 18 лютага на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Фонд мэдычнай салідарнасьці.

Фонд апублікаваў адпаведны ліст Менскай гарадзкой арганізацыі БЧК на імя старшыні камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ігара Юркевіча. Ліст датаваны 24 студзеня.

Чырвоны Крыж просіць у сталічных уладаў дапамогі «ў пераходзе на фіксаванае членства ў нізавых арганізацыях Беларускага Чырвонага Крыжа ўстаноў аховы здароўя Менску шляхам напісаньня заяў членамі нізавых арганізацый на пералік членскіх унёскаў у памеры 1% сярэднямесячнага заробку адзін раз на год».

Ліст падпісаны старшынём Менскай гарадзкой арганізацыі БЧК Раманіяй Зорынай.

1 сьнежня 2023 году Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) прыпыніла сяброўства БЧК за невыкананьне кастрычніцкага патрабаваньня Фэдэрацыі вызваліць ад пасады генэральнага сакратара Дзьмітрыя Шаўцова, які абвінавачаны ў датычнасьці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Шаўцоў таксама адзначыўся рэзананснымі заявамі аб разьмешчанай у Беларусі расейскай ядзернай зброі.

«Адхіленьне азначае, што БЧК страчвае свае правы члена МФТЧКіЧП. Любое новае фінансаваньне ў дачыненьні да Беларускага Чырвонага Крыжа таксама будзе прыпыненае, — паведаміла міжнародная фэдэрацыя. — Акрамя таго, БЧК ня зможа ўдзельнічаць у Генэральнай асамблеі МФТЧКіЧП, а таксама галасаваць або быць абраным на якіх-небудзь статутных сходах МФТЧКіЧП».

БЧК можа быць адноўлены ў правах, як толькі «выканае рашэньне праўленьня» і адхіліць генэральнага сакратара ад пасады.

  • 5 студзеня расьсьледніцкі цэнтар «Бюро Мэдыя» апублікаваў зьвесткі, зь якіх вынікае, што БЧК пазбавіцца фінансаваньня памерам прыкладна 4,42 млн рублёў у выніку прыпыненьня членства ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
  • Улетку 2023 году генэральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў езьдзіў у вопратцы з нашыўкай «Z» на акупаваны Данбас і перадаў туды гуманітарную дапамогу.
  • Ён зьняўся ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь-1», дзе прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны. Пазьней міжнародны Чырвоны Крыж заявіў, што ня мае дачыненьня да паездкі кіраўніка беларускай філіі на акупаваны Данбас, а таксама выказаў заклапочанасьць і гатоўнасьць спыніць падобную дзейнасьць у будучыні. Шаўцоў застаўся на сваёй пасадзе, нягледзячы на заклікі зьняць яго. Але міжнароднае таварыства Чырвонага Крыжа прыпыніла сяброўства беларускай адзінкі ў сваёй структуры.

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG