У Днепрапятроўскай вобласьці пасьля расейскай атакі дронамі без электрычнасьці засталіся амаль 30 тысяч спажыўцоў

Вынікі расейскага ўдару па Паўлаградзкім раёне Днепрапятроўскай вобласьці
Вынікі расейскага ўдару па Паўлаградзкім раёне Днепрапятроўскай вобласьці

У ноч на 12 лютага Расея атакавала ракетамі і дронамі населеныя пункты 10 абласьцей Украіны.

У сытуацыйным цэнтры Міністэрства абароны Ўкраіны, з розных відаў узбраеньня Расея абстраляла 145 населеных пунктаў і 82 аб’екты інфраструктуры ў 10 абласьцях Украіны.

«Ёсьць загінулыя і параненыя сярод цывільных, колькасьць ахвяр удакладняецца», — адзначаецца ў паведамленьні цэнтра.

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны ўдакладнілі, што расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 17 бесьпілётнікамі і ракетамі Х-59 (з акупаванай Запароскай вобласьці) і С-300 (з Белгарадзкай вобласьці). Супрацьпаветраныя сродкі Ўкраіны зьбілі 14 дронаў і адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59.

Толькі над Днепрапятроўскай вобласьцю зьбілі 6 расейскіх дронаў. Пасьля расейскай атакі ў вобласьці загарэўся энэргетычны аб’ект. У Паўлаградзкім раёне без электрычнасьці засталіся 29 тысяч спажыўцоў, а ў Цярноўцы — 20 тысяч абанэнтаў без вады.

Абласныя ўлады сьцьвярджаюць, што загінулых і параненых няма.

​
XS
SM
MD
LG