Наступствы ракетнай атакі ў Сумскай вобласьці. 13 студзеня 2024
Агулам Расеі запусьціла 40 ракет і бесьпілётнікаў – сілы СПА Ўкраіны зьбілі 8 зь іх, больш за 20 прамахнуліся.
Расійскія войскі падчас ранішняга ўдару па Ўкраіне выкарыстоўвалі крылатыя, аэрабалістычныя, балістычныя, авіяцыйныя, зэнітныя кіраваныя ракеты і ўдарныя бесьпілётнікі — пра гэта 13 студзеня паведаміла камандаваньне ВПС Украіны.
Усяго вайскоўцы зафіксавалі 40 сродкаў паветранага нападу:
сем зэнітных ракет С-300/С-400 запусьцілі з Белгарадзкай вобласьці Расеі, тры ўдарныя бесьпілётнікі Shahed-136/131 з Курскай вобласьці, шэсьць аэрабалістычных ракет Х-47М2 «Кінжал» з Тамбоўскай вобласьці
да 12 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55 са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС з акваторыі Касьпійскага мора
6 крылатых ракет Х-22 з бамбавікоў Ту-22М3 з Бранскай вобласьці.
СПА знішчылі сем крылатых ракет Х-101/555/55 і адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59.
«Варта адзначыць, што больш за 20 з усіх пералічаных сродкаў паветранага нападу, якія не ўвайшлі ў статыстыку зьбітых, не дасягнулі сваёй мэты ў выніку актыўнага процідзеяньня сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Да таго ж расейскія „беспрыкладныя“ ракеты становяцца ўсё горш і дзіка ляцяць!» — пракаментавалі ў камандаваньні ВПС Украіны.
Чарговы ракетны ўдар па Ўкраіне расейскія войскі нанесьлі раніцай 13 студзеня. У шэрагу рэгіёнаў аб’яўлена паветраная трывога, камандаваньне ВПС папярэдзіла аб пусках ракет розных тыпаў, у тым ліку «Кінжалаў».
Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, адзін жыхар Сумскай вобласьці пацярпеў, наступствы разбурэньня ў Дняпры высьвятляюцца.