Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol расказвае, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ


Станіслаў Лупаносаў. Каляж
Станіслаў Лупаносаў. Каляж

Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ?

Пра затрыманьне беларускі, якая нібыта даносіла пра дыяспару ў КДБ, а таксама пра тое, якую інфармацыю зьбіраюць спэцслужбы за мяжой, мы пагаворым з прадстаўніком ініцыятывы былых сілавікоў ByPol Станіславам Лупаносавым, які працаваў у ГУБАЗіКу ад лета 2020 да канца восені таго ж году. Менавіта Лупаносаў змог вывезьці за мяжу вялікую частку міліцэйскіх базаў.

Глядзець размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

— Якія сілавыя структуры Беларусі займаюцца вярбоўкай людзей, якія будуць іх інфармаваць пра дзейнасьць дыяспары і ня толькі?

— Гэта ня толькі КДБ. У Беларусі ёсьць закон аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, і ў артыкуле 12 гэтага закону пералічаныя органы, якія надзеленыя правам займацца апэратыўна-вышуковай дзейнасьцю. Туды ўваходзяць МУС, КДБ, Дзяржаўны памежны камітэт, Служба бясьпекі прэзыдэнта, Апэратыўна-аналітычны цэнтар, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, мытныя органы і выведныя органы Ўзброеных сіл Беларусі (так званае ГРУ і ня толькі). Гэтыя органы маюць права займацца апэратыўна-вышуковай дзейнасьцю, у тым ліку і вэрбаваць людзей. Гэта іх прамы абавязак.

— Якім чынам гэта адбываецца? Гэта самі супрацоўнікі КДБ укараняюцца ў дэмакратычныя сілы, ці гэта людзі, якіх пэўным чынам змусілі гэта рабіць?

— Гэта дзьве катэгорыі людзей. Ёсьць прафэсійныя агенты, апэратыўныя супрацоўнікі, якія займаюцца апэратыўным укараненьнем. Іх навучаюць на прафэсійнай аснове. Гэта людзі са званьнямі, вялікай падрыхтоўкай. Такія людзі ёсьць у структурах узброеных сіл у Міністэрстве абароны, у КДБ, у МУС, Дзяржаўным памежным камітэце, Службе бясьпекі прэзыдэнта. Гэта прафэсійныя супрацоўнікі. Іх няшмат. Гэта штучныя людзі. Як правіла, у такіх выпадках такіх людзей не пасылаюць. Укараняюць людзей, якіх прымусілі нейкім чынам супрацоўнічаць. Гэта ідэйныя людзі (іх меншасьць), людзі на кампрамаце (такіх большасьць) якія ўчынілі злачынства, рэжым выявіў іх, і на гэтым кампрамаце чалавека схіляюць да супрацоўніцтва, каб ён ехаў і ўкараняўся ў дыяспару, у ініцыятывы, якія змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі за мяжой. Яшчэ могуць быць за грошы. Людзі, якія атрымліваюць заробкі паводле кантракту. Гэта прафэсійныя платныя агенты, якія працуюць па кантракце. Аднаго такога супрацоўніка мы вылічылі ў 2021 годзе. Ён спрабаваў укараніцца ў ініцыятывы дыяспары, але ў яго не атрымалася, бо мы апублічылі гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG