Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага апазыцыянэра Навальнага ўпершыню з пачатку сьнежня паказалі па відэасувязі з калёніі. ФОТА


Аляксей Навальны выступіў з калёніі па відэасувязі. 10 студзеня 2024
Аляксей Навальны выступіў з калёніі па відэасувязі. 10 студзеня 2024

Палітык Аляксей Навальны, асуджаны на 19 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў «экстрэмісцкай» дзейнасьці, адбывае пакараньне ў калёніі на Ямале, на поўначы Заходняга Сібіру.

10 студзеня расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага падключылі па відэасувязі да паседжаньня ў Каўроўскім гарадзкім судзе Ўладзімірскай вобласьці. Гэта адбылося ўпершыню з пачатку сьнежня, калі Навальнага этапавалі ў калёнію «Палярны воўк», паведамляе «Медиазона».

Размаўляючы з журналістамі, Навальны паведаміў, што да яго пакуль не дайшло ніякіх лістоў, і дадаў, што ўмовы ўтрыманьня ў калёніі «Палярны воўк» лепшыя, чым у ПК-6 ва Ўладзіміры.

Суд разглядае пазоў апазыцыянэра да адміністрацыі ўладзімірскай калёніі, дзе ён знаходзіўся да пачатку сьнежня.

Навальны адразу паведаміў суду, што яму не перадалі ніякіх матэрыялаў, і просіць разгледзець сёньня толькі адзін пазоў, у якім ён аспрэчвае ягонае зьмяшчэньне ў ШЫЗА на 12 дзён за тое, што ён «назваў непрыстойнымі словамі» інспэктара. Судзьдзя падтрымаў просьбу Навальнага, перадае «Медиазона».

Напярэдадні Навальнага адправілі ў штрафны ізалятар адразу па выхадзе з абавязковага карантыну, які ён адбываў пасьля этапу ў калёнію ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

На гэты раз падставай стала адмова Навальнага прадставіцца па правілах супрацоўніку калёніі, гаворыцца ў паведамленьні палітыка. Апазыцыянэр трапіў ў ШЫЗА 24-ы раз. Ён правядзе там 7 дзён. Па выхадзе палітык агулам правядзе ў ШЫЗА 273 дні, што крыху менш за два гады. Умовы ўтрыманьня ў штрафным ізалятары вызначаюцца асаблівай строгасьцю. Зьняволеным нельга атрымліваць пасылкі з волі, гуляць, яны не атрымліваюць пасьцельнай бялізны.

  • Аляксея Навальага ў жніўні пакаралі 19 гадамі калёніі асаблівага рэжыму па абвінавачаньні ў экстрэмісцкай дзейнасьці. Навальны лічыць сябе невінаватым, а прысуд — палітычна матываваным. Праваабарончыя арганізацыі прызналі апазыцыянэра палітвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG