Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адклікаў свайго амбасадара ў Гішпаніі пасьля словаў прэм’ера Пэдра Санчэса


Прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс

Ізраіль у чацьвер адклікаў для кансультацыяў свайго амбасадара ў Мадрыдзе пасьля таго, як прэмʼер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс выказаў сумневы ў выкананьні ізраільскімі вайскоўцамі гуманітарнага права ў сэктары Газа.

Кіраўнік ізраільскага ўраду Біньямін Нэтаньягу заявіў, што даручыў кіраўніку МЗС Элі Коэну выклікаць пасла Гішпаніі для перадачы яму ноты пратэсту. Словы Санчэса Нэтаньягу назваў «ганебнымі». Ён таксама адзначыў, што заява Санчэса прагучала ў дзень, калі баевікі ХАМАС забілі некалькіх ізраільцаў у Ерусаліме — «нашай сталіцы», як сказаў Нэтаньягу.

Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША, Эўрапейскім Зьвязе, а таксама ў самім Ізраілі.

Прадстаўнік МЗС Гішпаніі ня здолеў апэратыўна пракамэнтаваць сытуацыю, зазначае агенцтва Reuters.


На мінулым тыдні падобныя камэнтары Пэдра Санчэса і кіраўніка ўраду Бэльгіі заахвоцілі кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Ізраілю выклікаць для гутаркі паслоў абедзьвюх гэтых краін. Элі Коэн назваў выказваньні паўторам «ілжывых цьверджаньняў», якія даюць тэрарыстам імпульс для далейшых дзеяньняў.

  • Паведамленьні пра рост колькасьці цывільных ахвяраў ізраільскіх бамбаваньняў і баявых дзеяньняў у Газе прывялі і да часьцейшых заклікаў спыніць агонь. Ізраіль, які пачаў апэрацыю супраць ХАМАС у адказ на напад баевікоў на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка, падкрэсьлівае, што загадзя папярэджвае цывільнае насельніцтва пра неабходнасьць эвакуавацца ў больш бясьпечныя раёны. Ізраіль таксама адзначае, што спрыяе дастаўцы гуманітарных грузаў для насельніцтва Газы .
  • Двое ўзброеных людзей раніцай 30 лістапада адкрылі страляніну па людзях на аўтобусным прыпынку ў Ерусаліме, забіўшы траіх чалавек. Пазьней ХАМАС прызнаў, што нападнікі былі чальцамі гэтай групоўкі.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.
  • Ахвяры: па стане на 19 лютага 2024 году каля 1160 чалавек у Ізраілі, у асноўным мірных жыхароў, паводле зьвестак AFP на падставе ізраільскіх лічбаў. Баевікі ў першы дзень вайны захапілі каля 250 закладнікаў, 130 зь якіх застаюцца ў Газе, у тым ліку 30 меркавана загінуўшых, паводле зьвестак Ізраіля.

    Міністэрства аховы здароўя Газы паведамляе, што ў выніку ізраільскай ваеннай кампаніі загінулі як мінімум 28 985 чалавек, пераважна жанчыны і дзеці.

  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG