Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам


Чырвоная стужка — сымбаль барацьбы са СНІДам
Чырвоная стужка — сымбаль барацьбы са СНІДам

Падзеі 1 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам — міжнародны дзень ААН, адзначаецца 1 сьнежня. Упершыню абвешчаны Сусьветнай арганізацыяй здароўя у 1988 годзе. Дзень заснаваны з мэтай павышэньня ведаў пра эпідэмію СНІДу, выкліканую распаўсюдам ВІЧ-інфэкцыі, а таксама як дзень памяці ахвяраў гэтага захворваньня. Многія дзяржаўныя, грамадзкія і мэдычныя арганізацыі па ўсім сьвеце ў гэты дзень праводзяць асьветніцкія і дыягнастычныя захады.

Дзень у гісторыі

1903 — адбыўся першы зьезд Беларускай сацыялістычнай грамады, першай нацыянальнай партыі ў гісторыі Беларусі.

1913 — усталяваная першая лінія канвэернай зборкі на заводзе Ford Motor Company.

1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя кіраўнікоў Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай тройкі» ў ходзе Другой усясьветнай вайны. На ёй абмяркоўвалі ваенныя дзеяньні і пасьляваеннае міжнароднае ўладкаваньне, у тым ліку адкрыцьцё другога фронту і «польскае пытаньне». Канфэрэнцыя пастанавіла, сярод іншага, што ўсходняй мяжой Польшчы — адпаведна, заходняй мяжой Беларусі — павінна стаць «лінія Керзана».

Іосіф Сталін, Франклін Рузвэльт і Ўінстан Чэрчыль на канфэрэнцыі ў Тэгеране
Іосіф Сталін, Франклін Рузвэльт і Ўінстан Чэрчыль на канфэрэнцыі ў Тэгеране

1953 — выйшаў першы нумар часопісу «Плэйбой».

1955Роза Паркс у Мантгомэры, Алабама, адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку. За гэта яе асудзілі як за «парушэньне грамадзкага парадку». У адказ чарнаскурае насельніцтва Мантгомэры пачало байкатаваць грамадзкі транспарт. Ужо ў наступным годзе Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што расавая сэгрэгацыя ў аўтобусах не адпавядае Канстытуцыі. Так Роза Паркс стала пачынальніцай і сымбалем руху за правы чарнаскурых грамадзян ЗША.

1959 — заключанае пагадненьне аб Антарктыцы. Дакумэнт забараніў выкарыстоўваць Антарктыду ў ваенных мэтах.

1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці.

1991 — першыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане.

2009 — у Эўразьвязе ўступіла ў сілу Лісабонская дамова.

2019 — пачалася ўспышка новай каранавіруснай інфэкцыі ў кітайскім горадзе Ўхань.

У гэты дзень нарадзіліся


1792Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік неэўклідавай геамэтрыі.

1896Георгі Жукаў, савецкі палкаводзец Другой усясьветнай вайны.

1915 Міхась Кавыль, беларускі паэт, рэдактар, грамадзкі дзеяч.

Стагодзьдзе Міхася Кавыля
Стагодзьдзе Міхася Кавыля

1931Валянцін Малышаў, заслужаны архітэктар Беларусі. У Менску Малышаў спраектаваў Палац спорту, кінатэатар «Кастрычнік» і інш.

1935Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік

Вудзі Ален
Вудзі Ален

1939Уладзімер Платонаў, беларускі матэматык, акадэмік АН БССР. У 1987–1992 гадах Платонаў узначальваў Акадэмію ннаданьню "Пагоні" і бел-чырвона-белага сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў.

1955 Уладзімер Ванцэвіч, беларускі навуковец у галіне машынабудаваньня.

У памяці

1973 Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраілю.

1989Мікалай Патолічаў, савецкі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, у 1950–1956 — першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі.

2016 Алесь Белакоз, беларускі краязнаўца і музэязнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG