Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зацьвердзіў плян правядзеньня Адзінага дня галасаваньня


Галасаваньне падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Архіўнае фота
Галасаваньне падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Архіўнае фота

Адзіны дзень галасаваньня адбудзецца 25 лютага 2024 году. Перадвыбарная агітацыя — з 31 студзеня па 24 лютага.

21 лістапада адбылося паседжаньне Цэнтральнай выбачай камісіі. На ім прынялі пастановы для растлумачэньня нормаў выбарчага заканадаўства, якія тычацца падрыхтоўкі і правядзеньня адзінага дня галасаваньня, а таксама каляндарныя пляны арганізацыйных мерапрыемстваў у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў дэпутатаў і чальцоў Савету Рэспублікі.

Так, вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій мусіць адбыцца да 5 сьнежня. Самі ж камісіі трэба ўтварыць не пазьней за 11 сьнежня.

Стварыць участкі для галасаваньня трэба не пазьней чым 10 студзеня 2024 году, а участковыя камісіі — не пазьней за 25 студзеня.

Прадставіць у ЦВК сьпісаў зарэгістраваных палітычных партый, копій іх пасьведчаньняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі і статутаў неабходна не пазьней як праз пяць дзён пасьля прызначэньня выбараў.

Да 16 сьнежня камісіі мусяць прыняць рашэньне аб колькасьці подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў, вылучэньне якіх адбудзецца з 17 сьнежня да 15 студзеня ўключна.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 16 студзеня да 30 студзеня ўключна. У пэрыяд з 31 студзеня па 24 лютага 2024 года можа праводзіцца перадвыбарная агітацыя.

Датэрміновае галасаваньне працягнецца з 20 па 24 лютага.

Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.

Што трэба ведаць пра Адзін дзень галасаваньня-2024

  • 25 лютага 2024 году ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня, у рамках якога выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня і дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га скліканьня.
  • Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.
  • Датэрміновае галасаваньне праходзіла з 20 па 24 лютага. ЦВК заявіла, што за 5 дзён датэрмінова прагаласавалі 41,71% грамадзян, якія ўключаныя ў сьпісы для галасаваньня.
  • Парог яўкі на гэтых выбарах адменены — яны адбудуцца пры любой колькасьці выбарнікаў. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма, як і апазыцыйных кандыдатаў. Прозьвішчы сябраў выбарчых камісіі засакрэчаныя. На ўчастках узмацнілі ахову.
  • Перадвыбарная агітацыя праходзіла з 31 студзеня па 24 лютага, рэгістрацыя кандыдатаў — з 16 студзеня да 30 студзеня.
  • Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падкрэсьлілі, што ў сувязі з рэпрэсіўнымі рызыкамі будзе працаваць экспэртная місія, а не «клясычнае» назіраньне, якое ажыцьцяўлялася падчас ранейшых кампаній.
  • Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка разглядае выбары як «ваенную апэрацыю». Ён упэўнены, што абсалютная большасьць як сярод прыхільнікаў, так і сярод праціўнікаў Лукашэнкі выдатна разумее, што ў сёньняшніх умовах гэта суцэльная імітацыя.
  • Улады вырашылі не запрашаць АБСЭ для назіраньня празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ). АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за гэтую адмову.
  • Кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў заявіў, што ў Вярхоўны суд падалі 6 скаргаў аб выбарах. Назіральнікі ад СНД прапанавалі іх лічыць «неабгрунтаванымі».
  • Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня адбудуцца 4 красавіка 2024 году. Вылучэньне кандыдатаў у члены СР мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазьней за 21 сакавіка 2024-га.
  • Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма: Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
  • На гэтых выбарах няма і апазыцыйных кандыдатаў — да выбараў дапусьцілі толькі ляяльных рэжыму кандыдатаў. Паводле кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, усе 12 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты (у тым ліку 2 скаргі ў суды) адхілілі.
  • Па выніках датэрміновага галасаваньня ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў — 41,71%. Незалежныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з мэханізмаў масавых фальсыфікацый.
  • З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG