Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Джон Кэнэдзі разам з жонкай Жаклін за некалькі хвілінаў да забойства, 22 лістапада 1963 года, Далас (ЗША)
Шэсьцьдзесят гадоў таму, 22 лістапада 1963 году, прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі забілі ў Даласе, калі праяжджаў у адкрытым лімузыне – на вачах у жонкі Жаклін і тысяч амэрыканцаў.
46-гадовы прэзыдэнт Кенэдзі памёр на працягу паўгадзіны, калі быў дастаўлены ў мясцовы шпіталь. Сьведка, які бачыў снайпэра, перадаў яго апісаньне паліцыі. На працягу наступных гадзіны з паловай падазраваны Лі Гарві Освальд застрэліў паліцыянта, які спрабаваў спыніць яго, схаваўся ў кінатэатры, дзе ўрэшце яго знайшлі і арыштавалі.
24-гадовы Освальд, былы марскі пяхотнік ЗША, у 1959-м годзе эміграваў у СССР, пасьля непрацяглага знаходжаньня ў Маскве правёў некалькі гадоў у Менску, ажаніўся на мянчанцы Марыне Прусаковай і вярнуўся ў Злучаныя Штаты ў 1962-м. Ён сьцьвярджаў паліцыі, што невінаваты, але лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэта ён страляў з забойчай зброі.
Освальд з жонкай Марынай на бальконе менскай кватэры
Самога Освальда застрэлілі праз два дні, у жывым тэлеэфіры, калі яго вялі па калідоры офісу паліцыі, каб перавезьці ў турму. Страляў у яго ўладальнік начнога клюбу Джэк Рубі.
Урадавая камісія пад кіраўніцтвам Старшыні Вярхоўнага суда ЗША Эрла Ўорэна ў 1964 годзе прыйшла да высновы, што Освальд дзейнічаў у адзіночку. Іншую выснову зрабіў у 1978-м годзе Спэцыяльны камітэт у справе тэрарызму, заявіўшы, што гэта была верагодна змова. Але камітэт ня мог вызначыць ніводнага іншага яе ўдзельніка, акрамя Освальда.
Да 50-х угодкаў забойства прэзыдэнта Кенэдзі Радыё Свабода зьняла дакумэнтальны фільм «Освальд у Менску» (аўтары — Алесь Матафонаў, Павал Буторын, Брус Джэкабс і Аляксандар Лукашук), які атрымаў «Срэбную Ўзнагароду Адметнасьці» ад амэрыканскай Акадэміі інтэрактыўнага і візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк).
У сьнежні 2021 у Злучаных Штатах рассакрэцілі шэраг дакумэнтаў, зьвязаных са справай аб забойстве Джона Кенэдзі. Усяго Нацыянальны архіў ЗША раскрыў 1491 дакумэнт, які раней быў недасяжны дасьледчыкам. Паводле ацэнак, аднак, публікацыя часткова адрэдагаваных (замаскаваных) дакумэнтаў не зьмяшчае інфармацыі, якая магла б істотна зьмяніць разуменьне абставінаў сьмерці 5-га прэзыдэнта ЗША.
Спампаваць кнігу Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску» можна тут.
Джон Кэнэдзі: жыцьцё ў фотаздымках
1/14Бацька Джона Фіцджэральда Кэнэдзі, Джозэф Кэнэдзі (другі зьлева), яго маці Роўз (трэцяя зьлева) у Лёндане ў 1938 годзе з братамі і сёстрамі Джона Кэнэдзі (зьлева направа) Кэтлін, Эдвард (Тэд), Патрыцыя, Джын і Робэрт.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/14Джон (справа) і яго старэйшы брат, Джозэф П. Кэнэдзі-малодшы (зьлева), разам з бацькам Джозэфам у Англіі на палубе францускага крэйсэра «Нармандыя» пасьля іх прыбыцьця з ЗША 2 ліпеня 1938. Джозэф быў пазьней забіты ў баі, у 1944 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/14Экіпаж патрульнага тарпеднага катэра PT-109, у тым ліку лейтэнант ВМС ЗША Джон Ф. Кэнэдзі (справа) на высьпе Гуадалканал у ліпені 1943.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/14Кандыдат ад дэмакратаў Джон Ф. Кэнэдзі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 у Нью-Ёрку 14 траўня 1960 году.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/14Кандыдат ад рэспубліканцаў, віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан і яго супернік ад дэмакратаў, сэнатар Джон Кэнэдзі абмяркоўваюць свае рознагалосьсі ў часе першых нацыянальных тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ў тэлестудыі Чыкага, 26 верасьня 1960 году.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/14Кэнэдзі прымае прысягу як 35-ы прэзыдэнт ЗША перад Капітоліем у Вашынгтоне, 20 студзеня 1961 г.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/14Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае перад Кангрэсам ЗША 26 траўня 1961 году, дзе заканадаўцы просяць вылучыць грошы, каб адправіць першага чалавека на Месяц да 1970 г.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/14Першая сустрэча прэзыдэнта Кэнэдзі і савецкага лідэра Мікіты Хрушчова ў чэрвені 1961 году ў Вене. Год да пачатку Карыбскага крызысу.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/14Прэзыдэнт Кэнэдзі з дачкой Кэралайн і сынам Джонам-малодшым у Авальнай залі Белага дому 10 кастрычніка 1962.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/14Прэзыдэнт Кэнэдзі ў Белым доме абвяшчае аб адмове паставак наступальнай зброі на Кубу падчас кубінскага ракетнага крызысу ў кастрычніку 1962 году.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/14Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае з прамовай у Бэрліне 26 чэрвеня 1963 г. Менавіта тут ён зрабіў сваю знакамітую заяву: "Я - бэрлінец!", каб падкрэсліць падтрымку ЗША Заходняй Нямеччыне і спагаду да людзей, якія жывуць у падзеленым Бэрліне.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/14Картэж з прэзыдэнтам Кэнэдзі і ягонай жонкай Жаклін у Даласе за некалькі хвілін да забойства. 22 лістапада 1963 г.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
13/14Пахавальная працэсія ў Вашынгтоне. 25 лістапада 1963.
22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, яго забойства і пахаваньне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/14Жаклін Кэнэдзі са сваімі дзецьмі Каралінай і Джонам-малодшым і братамі забітага прэзыдэнта Эдвардам (ззаду зьлева) і Робэртам (ззаду справа) на пахаваньні. 26 лістапада 1963 году, Вашынгтон.