Эўрамайдан у цэнтры Кіева ў сьнежні 2013 году. Ілюстрацыйнае фота
Барацьба за эўраінтэграцыю пачалася ў 2013 годзе, калі студэнты выйшлі на акцыю пратэсту супраць рашэньня тагачасных уладаў Украіны адмовіцца ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам.
Ва Ўкраіне 21 лістапада адзначаюць 10 гадоў пачатку барацьбы за сяброўства ў Эўразьвязе. Яна пачалася з пратэстаў студэнтаў, якія выйшлі на вуліцу ў адказ на рашэньне тагачасных уладаў Украіны адмовіцца ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам. Пасьля жорсткага разгону моладзі гэтая акцыя перарасла ў масавыя акцыі пратэсту па ўсёй Украіне.
Дзесяць гадоў Эўрамайдану. Фатахроніка ўкраінскай рэвалюцыі
1/1421 лістапада 2013 году ўрад Мікалая Азарава вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Гэта адбылося ў той момант, калі прэзыдэнт Віктар Януковіч у Вэне запэўніваў журналістаў, што эўраінтэграцыя Ўкраіны працягваецца. Адмова ад эўраінтэграцыі абурыла значную частку грамадзтва
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
2/14Віктар Януковіч на саміце ЭЗ адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Пасьля гэтага ў цэнтры Кіева пачалі зьбірацца людзі. У гэты час ва ўкраінскую сталіцу з усіх рэгіёнаў пачалі падцягваць байцоў спэцпадразьдзяленьня «Беркут». 29 лістапада 2013
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/14У ноч на 30 лістапада сілавікі жорстка разагналі актывістаў, у асноўным студэнтаў, на кіеўскай плошчы Незалежнасьці. Улада матывавала гэта жаданьнем расчысьціць месца для навагодняй ялінкі
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
4/14Дзеяньні «Беркута» выклікалі новыя пратэсты ў Кіеве. 1 сьнежня людзі занялі плошчу Незалежнасьці. З гэтага часу пратэсты не спыняліся. Актывісты патрабавалі адстаўкі ўраду і пазачарговых выбараў. У гэты дзень каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта адбыліся сутыкненьне зь сілавікамі
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
12/14На 18 лютага 2014 году быў заплянаваны так званы «мірны наступ на Раду». У гэты дзень у парлямэнце плянавалі разгледзець зьмены ў Канстытуцыю – вяртаньне да рэдакцыі 2004 году, якая надзяляла вялікімі паўнамоцтвамі парлямэнт. Аднак сьпікер Уладзімір Рыбак адклаў разгляд пытаньня. Калёна пратэстоўцаў пайшла з плошчы Незалежнасьці ў бок Вярхоўнай Рады. Пачаліся сутыкненьні зь сілавікамі. Зьявіліся паведамленьні аб загінулых
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
13/14Каля 8 вечара 18 лютага сілавікі аб'явілі аб пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі і прыступілі да штурму барыкад на Майдане з выкарыстаньнем бранятэхнікі
Падзеі канца лістапада 2013 – лютага 2014 года ўвайшлі ў гісторыю Украіны як Эўрамайдан. Узгадваем, як гэта было і паказваем кадры тых дзён
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
Сярод тых, хто змагаўся за эўрапейскую Ўкраіну, было шмат беларусаў
Эўрамайдан, або як цяпер называюць гэтыя падзеі Рэвалюцыяй Годнасьці, скончыўся масавым расстрэлам пратэстоўцаў, анэксіяй Расеяй Крыму і пачаткам вайны ў Луганскай і Данецкай абласьцях.
Сярод загінулых пратэстоўцаў — тады грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызьнеўскі (ён атрымаў грамадзянства Ўкраіны пасьмяротна. — РС) і Якаў Зайко — беларус паводле паходжаньня, грамадзянін Украіны, колішні дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Пазьней на распачатай Расеяй вайне на Данбасе цягам 2014–2020 гадоў загінулі яшчэ дзевяць беларусаў — Васіль Ганчарэнка, Юры Сакалочка, Ігар Туркоў, Дзьмітры Казачонак, Алесь Чаркашын, Алег Вярэніч, Алег Падароўскі і Мікола Ільлін.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіне сьпіс загінулых беларусаў павялічыўся да больш як трох дзясяткаў.
У канцы лютага 2022 году, праз чатыры дні пасьля расейскага ваеннага ўварваньня, найвышэйшае кіраўніцтва Ўкраіны — прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, сьпікер парлямэнту Руслан Стэфанчук і прэм’ер Дзяніс Шмыгаль — падпісалі заяўку Ўкраіны на ўступленьне ў Эўразьвяз. У чэрвені лідэры краін ЭЗ яе разгледзелі і ўхвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.
У лістападзе Эўрапейская камісія рэкамэндавала Эўрапейскай радзе пачаць перамовы з Украінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Нягледзячы на вайну, Украіна пачала рэфармаваньне сваёй сыстэмы і сынхранізацыю заканадаўства з эўрапейскім.
Паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня арганізацыі «Эўрабаромэтар», якое цытуе тэлеканал «Настоящее время», большасьць грамадзян Эўразьвязу гатовыя падтрымліваць Украіну. Каля 67% зь іх пагаджаюцца з тым, што Ўкраіна павінна ўступіць у Эўразьвяз, калі будзе гатова, а Эўразьвяз павінен падтрымаць краіну на шляху эўраінтэграцыі. Вясной 2022 году 71% грамадзян ЭЗ сказалі, што лічаць Украіну часткай «эўрапейскай сям’і».
На пытаньне аб згодзе на ўступ Украіны ў ЭЗ, найбольшую падтрымку прадэманстравала Літва (58%), а найменшую — Вугоршчына (15%). Найбольш рэспандэнтаў, якія не падтрымліваюць інтэграцыю Ўкраіны, жывуць у Люксэмбургу (38%), Грэцыі (37%), Вугоршчыны (36%), Аўстрыі і Баўгарыі (па 35%), а таксама на Кіпры і ў Славаччыне (па 34%).
Для расшырэньня Эўразьвязу, апроч выкананьня ўсіх крытэрыяў, патрэбна падтрымка ўсіх 27 краін Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль заяўляў, што ЭЗ павінен рыхтавацца да патэнцыйнага расшырэньня ў 2030 годзе. Цяпер палітыкі актыўна абмяркоўваюць заяўкі іншых краін, якія шмат гадоў прэтэндуюць на ўступ, а таксама патэнцыйныя рэформы, якія патрэбна правесьці ўнутры Эўразьвязу, каб зрабіць эфэктыўнымі працэдуры галасаваньня і быць падрыхтаванымі да патэнцыйнага маштабнага расшырэньня. Але ў сярэдзіне Эўразьвязу па гэтым пытаньні няма кансэнсусу.
Працэс уступленьня Ўкраіны можа расьцягнуцца на гады і нават дзесяцігодзьдзі. Для набліжэньня гэтага моманту ўкраінцам важна разьвязаць унутраныя праблемы, правесьці рэформы і знайсьці ўзаемаразуменьне з эўрапейскімі краінамі, мяркуе палітычны аналітык Максім Якаўлеў.
«Украіна мае добрыя шансы набыць паўнавартаснае сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе. Вядома, сярод [эўрапейскіх] палітычных эліт існуе пэўная боязь, што пасьля ўступу яшчэ адной краіны ў ЭЗ можа зьмяніцца прынцып ухваленьня рашэньняў унутры эўрапейскіх краін. Аднак мы павінны сканцэнтравацца на камюніке, якое мы мусім выканаць», — сказаў Максім Якаўлеў.