Кіраўнікі МЗС G7 назвалі непрымальным разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі

Сустрэча кіраўнікоў МЗС краін G7 у Токіё, Японія. 8 лістапада 2023 году
Сустрэча кіраўнікоў МЗС краін G7 у Токіё, Японія. 8 лістапада 2023 году

Краіны «Вялікай сямёркі» (Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Японія, Вялікая Брытанія і ЗША) у супольнай заяве назвалі «ядзерную рыторыку» Расеі «безадказнай».

У заяве міністраў замежных спраў краін G7, апублікаванай на сайце МЗС Нямеччыны, падкрэсьліваецца, што «безадказная ядзерная рыторыка Расеі» і разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі непрымальныя.

«Любое прымяненьне Расеяй хімічнай, біялягічнай або ядзернай зброі будзе мець сур’ёзныя наступствы», — адзначылі кіраўнікі МЗС краінаў G7.

У заяве краіны G7 паабяцалі падтрымліваць Украіну і яе барацьбу за сувэрэнітэт «столькі, колькі спатрэбіцца», адначасова ўзмацняючы эканамічны ціск і жорсткасьць санкцыяў супраць Расеі, а таксама паглыбіць супрацоўніцтва, каб не дапусьціць абыходу гэтых санкцыяў Расеяй.

«Справядлівы і трывалы сьвет ня можа быць рэалізаваны безь неадкладнага вываду расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі зь міжнародна прызнанай тэрыторыі Ўкраіны», — гаворыцца ў заяве.

​
XS
SM
MD
LG