Ва Ўкраіне завялі крымінальную справу за масавую гібель вайскоўцаў адной з брыгад у Запароскай вобласьці

Наступствы расейскага абстрэлу ў Аўдзееўцы Данецкай вобласьці. Ілстрацыйнае фота
Наступствы расейскага абстрэлу ў Аўдзееўцы Данецкай вобласьці. Ілстрацыйнае фота

Трэцяга лістапада, калі ва Ўкраіне адзначалі дзень артылерыйскіх войскаў, вайскоўцаў 128-й брыгады сабралі на пляцы для ўзнагароджаньня. У гэты момант Расея нанесла ракетны ўдар, у выніку якога загінулі 19 вайскоўцаў і больш за 50 атрымалі раненьні.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што праваахоўныя органы высьвятляць усе абставіны гібелі больш за 20 вайскоўцаў 128 горна-штурмавой Закарпацкай брыгады ў прыфрантавым горадзе ў Запароскай вобласьці.

«Па факце трагедыі завялі крымінальную справу. Праводзіцца адпаведнае расьсьледаваньне. Галоўнае — вызначыць поўную праўду аб тым, што адбылося, і больш не дапусьціць падобнага», — заявіў Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце да ўкраінцаў.

У выходныя стала вядома, што трэцяга лістапада, калі ва Ўкраіне адзначалі дзень артылерыйскіх войскаў, вайскоўцаў 128-й брыгады сабралі на пляцы для ўзнагароджаньня. У гэты момант Расея нанесла ракетны ўдар, у выніку якога загінулі 19 вайскоўцаў і больш за 50 атрымалі раненьні.

Улады Закарпацкай вобласьці з 6 лістапада абвясьцілі трохдзённую жалобу па загінулых вайскоўцах.

​
XS
SM
MD
LG