Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зеркало»: У Берасьці будуюць цэнтар патрыятычнага выхаваньня — грошы на яго зьбіраюць нават зь лекараў


Берасьцейская крэпасьць.
Берасьцейская крэпасьць.

На месцы старых казармаў Берасьцейскай крэпасьці вырашылі будаваць цэнтар патрыятычнага выхаваньня, але без асаблівых затрат, піша партал «Зеркало».

Паведамляецца, што дэю прасоўвае БРСМ і Штаб патрыятычных сіл, а будаўніцтва ідзе пры падтрымцы Берасьцейскага аблвыканкаму. Пры гэтым стараюцца прывабіць жадаючых бясплатна працаваць на суботніках і ахвяраваць грошы. Грошы таксама зьбіраюць у добраахвотна-прымусовым парадку.

Аб зборах з мэдыкаў на мінулым тыдні пісаў тэлеграм-канал «Белыя Халаты. News». Па іх інфармацыі, сума «ахвяраваньняў» адрозьніваецца ў залежнасьці ад кваліфікацыі: 3 рублі з малодшага пэрсаналу, 5 рублёў — зь сярэдняга і 10 рублёў — для лекараў. Прычым афармляюцца ўнёскі так: мэдыкі пішуць заявы і нібыта самі просяць, каб зь іх вылічылі пэўную суму.

Пра падобныя зборы расказаў і чытач «Зеркала», які працуе ў Берасьцейскім абласным клінічным шпіталі.

«Грошы сапраўды зьбіраюць, але ня так актыўна, як, напрыклад, на патрэбы Чырвонага Крыжа або дапамогу бежанцам, — апісвае ён сытуацыю. — Як зьвязаныя лекары і гэты цэнтар, нам не тлумачаць. Гэта з катэгорыі «абавязковых» плацяжоў з разраду падпісак на газэты, патрэбы Асвода і гэтак далей. Адміністрацыя на пяціхвілінцы даводзіць заданьне загадчыкам і старэйшым сёстрам. Ствараецца ведамасьць — і ты «добраахвотна» плаціш. Часам вылічваюць з заробку. Ёсьць людзі, якія ня плацяць прынцыпова, але такіх няшмат.

Пры гэтым чытач удакладніў, што на будаўніцтва цэнтру зьбіраюць не ва ўсіх бальніцах. Гэта пацьвердзіла яшчэ адна чытачка, якая працуе ў дзіцячым абласным шпіталі Берасьцяа. Па яе словах, ні яна, ні калегі аб такіх зборах ня чулі.

Чаму супрацоўнікаў бальніцы прымушаюць ахвяраваць грошы на будаўніцтва патрыятычнага цэнтру? З гэтым пытаньнем журналістка «Зеркала» патэлефанавала ў гарадзкое аддзяленьне БРСМ Берасьця як жонка аднаго з мэдыкаў. Ёй адказалі наступным чынам:

«Гэта рэспубліканскі праект, і наогул ён зьяўляецца дабрачынным. Цяпер у нас ідзе будаўніцтва гэтага патрыятычнага цэнтру, і ўкладаючыся ў яго, мы ўкладваемся ў будучыню, у разьвіцьцё краіны і маладзёжнай палітыкі. То бок, такая гісторыя... У нас гэта ўсё дабрачынна. Гэта ўжо на ўзроўні вашай арганізацыі, вашай установы аховы здароўя. Гэта значыць пытаньне да кіраўніцтва... У нас проста гэтая ініцыятыва ідзе ад БРСМ, ад выканаўчых камітэтаў. Такая акцыя ідзе па ўсёй рэспубліцы. Але мы ня ставім ніякую пэўную суму. Кожны чалавек колькі можа, столькі і ўкладае. Гэта ўсё па жаданьні, гэта ўсё дабрачыннасьць».

  • Пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі сталі масава ствараць «вайскова-патрыятычныя клясы», якія курыруюць сілавыя труктуры.
  • Як паведамляў у траўні віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, у Беларусі стварылі ўжо каля 800 патрыятычных клюбаў, а да канца бягучага году плянуюць стварыць патрыятычныя клясы ў кожнай школе Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG