Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве дэмантавалі помнік савецкаму пісьменьніку Мікалаю Астроўскаму, які нарадзіўся на Валыні


Дємантаж помніка Феліксу Дзяржынскаму ў Запарожжы ў сакавіку 2016 году. Ілюстрацыйнае фота
Дємантаж помніка Феліксу Дзяржынскаму ў Запарожжы ў сакавіку 2016 году. Ілюстрацыйнае фота

Мікалай Астроўскі ўдзельнічаў ва ўсталяваньні савецкай улады ва Ўкраіне і змагаўся з паўстанцкім рухам за незалежнасьць.

Ва ўкраінскай сталіцы дэмантавалі помнік савецкаму пісьменьніку Мікалаю Астроўскаму, аўтару вядомага рамана «Як гартавалася сталь».

Як паведаміў украінскі актывіст Вадзім Пазьнякоў, помнік мусілі зьнесьці яшчэ 7 гадоў таму, згодна з заканадаўствам аб дэкамунізацыі.

Скульптура знаходзілася перад фасадам Электрамэханічнага тэхнікуму чыгуначнага транспарту ў Саломенскім раёне Кіева. Помнік дэмантавалі разам з пастамэнтам. Цяпер на ягоным месцы стварылі клюмбу.

Мікалай Астроўскі — вядомы савецкі пісьменьнік, нарадзіўся ў 1904 годзе ў Валынскай губэрні. Ён удзельнічаў ва ўсталяваньні савецкай улады ва Ўкраіне і змагаўся з паўстанскім рухам за незалежнасьць. Вядомы сваімі раманамі «Як гартавалася сталь» і «Народжаныя бурай», якія ва Ўкраіне крытыкуюць за антыўкраінскі вобраз тых, хто змагаўся за незалежнасьць Украіны ў 1917–1921 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG