Расея абстраляла краму і кавярню ў вёсцы на Харкаўшчыне. Загінулі 52 чалавекі

абноўлена
Расея інтэнсіўна абстрэльвае Купянскі раён, пасьля таго як украінскае войска вымусіла расейскую армію адступіць з Харкаўскай вобласьці. Архіўнае фота
Расея інтэнсіўна абстрэльвае Купянскі раён, пасьля таго як украінскае войска вымусіла расейскую армію адступіць з Харкаўскай вобласьці. Архіўнае фота

У вёсцы Гроза да вайны пражывала ўсяго 500 чалавек. Расейскія ракеты трапілі ў кавярню і краму, там было шмат мясцовых жыхароў.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку расейскага абстрэлу вёскі Гроза Купянскага раёну Харкаўскай вобласьці загінуоі 52 асобы, у тым ліку адно дзіця, васьмігадовы хлопчык.

Тры чалавекі лічацца зьніклымі, шасьцёра знаходзяцца ў шпіталі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які знаходзіцца зь візытам у Гішпаніі, назваў чарговы расейскі абстрэл «абсалютна сьвядомым тэрактам».

«Расейскі тэрор трэба спыніць. Усе, хто дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі, — злачынцы. Усе, хто падтрымлівае Расею дагэтуль, падтрымліваюць зло. Гэты і падобныя тэракты патрэбныя Расеі толькі для аднаго: зрабіць сваю генацыдную агрэсію новай нормай для ўсяго сьвету. І я дзякую кожнаму лідэру, кожнаму народу, якія падтрымліваюць нас у абароне жыцьця», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Украінскі прэзыдэнт паабяцаў «адказаць тэрарыстам абсалютна справядліва і моцна».

​
XS
SM
MD
LG