Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане адмянілі канцэрты расейскага артыста Галкіна, які выступае супраць вайны


Максім Галкін, архіўнае фота
Максім Галкін, архіўнае фота

Паводле арганізатараў, прычыны нібыта тэхнічныя.

Як паведамляе выданьне «Новая Газета Европа», на казахстанскіх пляцоўках, дзе павінен быў выступаць артыст, раптоўна ўзьніклі тэхнічныя праблемы.

Кіраўніцтва цэнтральнай канцэртнай залы «Казахстан» у Астане 30 верасьня аб’явіла аб тэхнічных работах па рамонце водаправода, а 1 кастрычніка Палац рэспублікі ў Алматы паведаміў аб паломцы сцэны.

Максім Галкін павінен быў выступіць у Астане 8 кастрычніка, у Алматы — 9 кастрычніка.

Раней Галкін ужо заяўляў, што яго канцэртам у Казахстане перашкаджаюць «на дзяржаўным узроўні», адмяняючы іх пад надуманымі, як ён лічыць, падставамі.

  • Максім Галкін пасьля пачатку вайны Расеі ва Ўкраіне публічна асудзіў расейскую агрэсію — як у сацсетках, так і на сваіх канцэртах.
  • Пасьля гэтага расейскія тэлеканалы адхілілі яго ад вядзеньня праграм і адмовіліся ад рэклямы з яго ўдзелам. Артыст пакінуў Расею.
  • У верасьні 2022 года Мінюст Расеі ўнёс Галкіна ў сьпіс так званых замежных агентаў.
  • У Казахстане апошнім часам адмяняюць таксама канцэрты расейскіх артыстаў, якія падтрымліваюць вайну. Так, не адбыліся канцэрты Ларысы Долінай, Паліны Гагарынай, Грыгорыя Лепса.
  • Быў адменены спэктакль, у якім грае актор Сяргей Глушко, які падтрымлівае вайну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG