Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў Пуціну падумаць аб сумесным супрацоўніцтве з Паўночнай Карэяй

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы 15 верасьня 2023 году
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы 15 верасьня 2023 году

Відэазапіс з пачатку сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі апублікавалі на афіцыйным тэлеграм-канале Крамля.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасьці «зьверыць» гадзіньнікі ў сувязі з завяршэньнем бюджэтнага працэсу ў Расеі і абавязаньнях у межах так званай «саюзнай дзяржавы».

«У нас усё стабільна, надзейна, што ня можа не радаваць. Чаму я пра гэта кажу? Таму што мы з вамі добра ведаем, стан расейскай эканомікі, вядома ж, адбіваецца на нашым узаемадзеяньні ў рамках саюзнай дзяржавы. У нас ёсьць у гэтай сувязі ўзаемныя пытаньні, абавязаньні ўзаемныя. Ёсьць неабходнасьць, мне здаецца, зьверыць гадзіньнік у некаторых пытаньнях», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Адпаведны відэазапіс з пачатку сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі апублікавалі на афіцыйным тэлеграм-канале Крамля.

Уладзімір Пуцін таксама анансаваў абмеркаваньне з Лукашэнкам вынікаў сустрэчы зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. «Ну і, вядома ж, па нашым самым вострым пытаньні — аб сытуацыі на ўкраінскім кірунку», — заявіў Уладзімір Пуцін.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што Аляксандар Лукашэнка прапанаваў Пуціну разьвіваць супрацу з Паўночнай Карэяй «на траіх».

«Назіраў уважліва за апошнімі вашымі цяжкімі працоўнымі днямі. Прыемна было бачыць вас з Кім Чэн Ынам на касмадроме «Ўсходні». Таму што сам бываў там. Мы з вамі наведвалі гэты касмадром раней. Я думаю, што мы можа падумаць і аб супрацы недзе на траіх. Паўночная Карэя, Расея… Ведаю, што цікавасьць вялікая ў карэйцаў да нас. Я мяркую, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць», – працытавала БелТА Аляксандра Лукашэнку.

Гэта ўжо шостая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным ад пачатку году. Апошняя адбылася ў чэрвені ў Сочы.

13 верасьня прэзыдэнт Расеі сустракаўся з кіраўніком Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) Кім Чэн Ынам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG