Памежнікі Латвіі прапануюць ураду закрыць адзін з пунктаў на мяжы зь Беларусьсю

Мяжа Латвіі зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота
Мяжа Латвіі зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

За апошні тыдзень латвійскія памежнікі затрымалі 892 мігрантаў за незаконнае перасячэньне мяжы з боку Беларусі.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс заявіў, што прапануе ўраду закрыць памежны пункт «Сілэнэ» (зь беларускага боку — «Урбаны») з прычыны павелічэньня спробаў незаконнага перасячэньня мяжы мігрантамі.

Як паведаміла выданьне Rus.LSM.lv, Гунтыс Пуятсу ў эфіры Латвійскага радыё адзначыў, што мінулы тыдзень з пункты гледжаньня колькасьці незаконных мігрантаў стаў найбольш напружаным з 2021 году.

Паводле яго, за тыдзень латвійскія памежнікі затрымалі 892 чалавек за незаконнае перасячэньне мяжы з боку Беларусі. Гунтыс Пуятсу ня выключыў, што асобныя парушальнікі ўсё ж змаглі трапіць на тэрыторыю Латвіі незаўважанымі.

Цяпер да аховы мяжы Латвіі далучылі вайскоўцаў Узброеных сіл і Дзяржаўнай паліцыі.

Гунтыс Пуятс падкрэсьліў, што Латвія для арганізатараў патоку нелегалаў стала першачарговай мэтай: «імаверна, рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (вельмі імаверна, пасьля кансультацый з Крамлём) паставілі такую задачу, накіраваць ціск нелегальнай міграцыі менавіта сюды».

На дапамогу латвійскім калегам ужо прыбылі 20 літоўскіх памежнікаў. Латвійскі бок накіраваў запыт і на дадатковую дапамогу войска.

Згодна з ужо распрацаванымі інструкцыямі, калі сытуацыя не палепшыцца, наступным крокам будзе поўнае закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю.

У выпадку закрыцьця пункту «Сілэнэ» (Бароўка) на мяжы зь Беларусьсю будзе працаваць толькі адзін пункт пропуску «Патэрніекі» (зь беларускага боку пункт «Грыгораўшчына»).

Латвія будуе плот на мяжы зь Беларусьсю даўжынёй 173 км, завяршыць яго плянуецца да канца 2024 году.

Раней прадстаўнікі праваахоўных органаў Латвіі заявілі аб вывучэньні мэтазгоднасьці мінаваньня памежжа зь Беларусьсю.

​
XS
SM
MD
LG