Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі ўдакладнілі ўмовы мінаваньня памежжа зь Беларусьсю


Беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сілам Латвіі падкрэсьліў, што супрацьтанкавыя міны не нясуць пагрозы для цывільнага насельніцтва і дзікіх жывёлаў.

Камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сілам Латвіі Леанід Калніньш заявіў, што супрацьтанкавыя міны для ўзмацненьня бясьпекі латвійскай мяжы зь Беларусьсю могуць быць разьмешчаныя толькі ў выпадку ваеннага крызісу.

«Мы павінны выканаць працу ў плянаваньні, каб быць цалкам гатовымі на выпадак крызісу, калі сапраўды неабходна выканаць усе захады для забесьпячэньня абароны тэрыторыі Латвіі. [...] Калі зрабіць выснову — у мірны час там ніякіх мінных палёў ня будзе, бо ў нас няма баявых дзеяньняў», — працытавала выданьне Delfi Леаніда Калніньша.

Паводле яго, у заяве Міністэрства абароны Латвіі аб магчымым мінаваньні мяжы ключавым зьяўляецца слова «ацаніць» неабходнасьць і мэтазгоднасьць.

«Для выбуху супрацьтанкавай міны павінна быць ня менш 200 кіляграмаў ціску на адзін квадратны сантымэтар. Гэта азначае, што гэтая міна ад ціску чалавека ні ў якім выпадку ня выбухне», — патлумачыў ён.

Пятага верасьня міністарка абароны Латвіі Інара Мурніецэ заявіла, што разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня супрацьтанкавых мін і «дадатковых інжынэрных збудаваньняў» для ўмацаваньня ўсходняй мяжы.

Паводле яе, умацаваньне мяжы праз «прымяненьне фізычных і тэхналягічных рашэньняў» зьяўляецца «важным комплексам захадаў» на тле цяперашніх пагроз.

Інара Мурніецэ паведаміла, што, акрамя супрацьтанкавых мін, мяжа можа быць абсталяваная «танкавымі зубамі, мэталічнымі і бэтоннымі канструкцыямі». Але канкрэтны плян распрацуе адмысловая рабочая група пад кіраўніцтвам Мінабароны і МУС.

Латвія будуе плот на мяжы зь Беларусьсю даўжынёй 173 км, завяршыць яго плянуецца да канца 2024 году.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG