Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году ў Беларусі патанулі 293 чалавекі, у тым ліку 18 дзяцей


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сёлета на вадзе загінулі 293 чалавекі, у тым ліку 18 дзяцей. Для параўнаньня: летась патанулі 307 чалавек.

Аб гэтым расказаў начальнік галоўнага ўпраўленьня аварыйна-выратавальных службаў і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый Сяргей Новік, перадае БЕЛТА.

Паводле Новіка, па статыстыцы, у большасьці выпадкаў сьмерцяў дзяцей на вадзе вінаватая бестурботнасьць бацькоў. Сьмерць на вадзе надыходзіць, як правіла, у месцах не абсталяваных для купаньня, сьвечыць ён.

«Мы стараемся перасьцерагаць, нагадваючы аб небясьпецы, якая ўтойваецца ў вадзе, праз СМС, але толькі ўласная пільнасьць і ўважлівасьць можа зьберагчы ад трагедыі», — падкрэсьлівае начальнік галоўнага ўпраўленьня аварыйна-выратавальных службаў і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG