«Мы знаходзімся ў кантакце зь беларускай апазыцыяй і будзем выпрацоўваць такія мэханізмы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі, у сытуацыі, калі памежныя пераходы зачыненыя, мог дабрацца да нашых краін, — заявіў 28 жніўня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі. — Мы не забываемся пра беларускіх апазыцыянэраў, якім пагражае небясьпека страціць жыцьцё і свабоду», — перадае яго словы прэс-служба ведамства на сваёй старонцы ў Twitter.
У Польшчы, зазначыў Каміньскі, разумеюць, што «поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі будзе мець пэўныя нэгатыўныя наступствы для беларускага народу, які знаходзіцца пад глыбокім ціскам».