«Мы ўжо ўзгадняем пачатак кансультацый зь іншымі партнэрамі. На гэтым тыдні колькасьць краін, якія далучыліся да Віленскай дэклярацыі, ужо 25, і я ўпэўнены, што гэтая лічба будзе расьці», — сказаў ён.
Паводле Ярмака, украінскі бок хоча падпісаць першыя пагадненьні да канца года.
17 жніўня Эстонія, Латвія і Літва пацьвердзілі далучэньне да дэклярацыі аб падтрымцы Украіны з боку G7.
Дэклярацыя прадугледжвае двухбаковыя пагадненьні паміж Кіевам і краінамі G7 і іншымі падпісантамі наконт умацаваньня абароннага і разьведвальнага патэнцыялу Украіны. Адной з першых краін, якая далучылася да гэтай дэклярацыі, стала Нарвэгія, якая не ўваходзіць у G7.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі раней вітаў гарантыі бясьпекі, якія прадстаўляюць краіны «вялікай сямёркі», назваўшы іх першым выпадкам фармаваньня «фундамэнту бясьпекі Ўкраіны на шляху ў NATO».