Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наўпроставай ваеннай пагрозы вагнэраўцы ў Беларусі не нясуць, — дырэктар цэнтру NATO Stratcom


Цяпер у расейскай ПВК «Вагнэр» у Беларусі занадта мала сіл, каб наўпрост уяўляць ваенную пагрозу, іх узбраеньне «не падыходзіць для падобных ваенных мэтаў», заявіў у эфіры тэлеканалу TV3 дырэктар Цэнтру перадавога досьведу NATO ў галіне стратэгічных камунікацый (Stratcom) Яніс Сартс.

Разам з тым, паводле Яніса Сартса, «нельга выключаць правакацый з удзелам наймітаў на мяжы», цытуе яго Delfi. Ён зьвярнуў увагу на тое, што некаторыя вагнэраўцы — гэта «былыя спэцназаўцы, якія прайшлі падрыхтоўку для правядзеньня дывэрсійных апэрацый».

Дырэктар Stratcom сьцьвярджае, што групоўка, якая знаходзіцца ў Беларусі, «фінансуецца дастаткова дрэнна», а найміты, «пакуль ім ня плацяць, нічога ня робяць». Акрамя таго, сказаў Сартс, «не падобна, што нехта гатовы фінансаваць дывэрсіі», таму «ўзровень пагрозы з боку ПВК „Вагнэр“ зьнізіўся». «Але ўсё можа зьмяніцца», —папярэдзіў ён.

  • 24 ліпеня Мінабароны Латвіі заявіла, што вагнэраўцы на беларускай тэрыторыі не ўяўляюць пагрозы для краіны. Тыднем пазьней прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што памежнай ахове трэба ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і быць гатовай рэагаваць на магчымыя правакацыі наймітаў ПВК «Вагнэр».
  • У Літве таксама па-рознаму ацэньваюць ступень пагрозы з боку вагнэраўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Літоўскі міністар абароны раней заяўляў, што іх блізкая прысутнасьць «прынцыпова не мяняе сытуацыю зь бясьпекай у рэгіёне», а прэзыдэнт Гітанас Наўседа наадварот неаднаразова папярэджваў пра небясьпеку падобнага суседзтва.
  • Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Польшчы ў ацэнцы сытуацыі адназначнае — вагнэраўцы ўяўляюць пагрозу. На фоне інфармацыі пра перамяшчэньне часткі наймітаў да польскай мяжы, а таксама ў сувязі з вучэньнямі на захадзе Беларусі Варшава прыняла рашэньне істотна нарасьціць вайсковы патэнцыял ля беларуска-польскай мяжы.
  • Найміты ПВК «Вагнэр» зь сярэдзіны ліпеня рэгулярна прыбываюць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG