Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ёсьць вельмі просты спосаб». У МЗС Польшчы пракамэнтавалі заявы Лукашэнкі ад «наладжваньні адносінаў з Польшчай»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. МЗС Польшчы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. МЗС Польшчы

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі ў камэнтары выданьню Polsat News назваў заявы Лукашэнкі пра неабходнасьць «наладжваньня адносінаў» з Польшчай «пустымі словамі».

Па словах Паўла Яблонскага, такое паведамленьне, адпраўленае ў Польшчу, важнае, але для таго, каб можна было размаўляць пра паляпшэньне адносінаў, мусяць быць выкананыя асноўныя ўмовы.

«Калі Лукашэнка сапраўды хоча палепшыць адносіны з Польшчай, ён можа зрабіць гэта вельмі простым спосабам. Я магу зрабіць гэтую прапанову прама зараз. Перастаньце нападаць на нашу мяжу, вызваліце з турмаў Анджэя Пачобута і больш за тысячу палітвязьняў і больш не праводзіце гэтую кампанію нянавісьці, нападаў, гэтую гібрыдную вайну супраць Польшчы», — заявіў ён.

У той жа час Павел Яблонскі заўважыў, што словы Лукашэнкі супярэчаць рэальным дзеяньням.

«У дадзены момант, пакуль мы гаворым, працягваюцца атакі на польскую мяжу. Гэта пустыя словы, у чарговы раз мы чуем такія заявы, але ніякай канкрэтыкі за гэтым не было», — адзначыў ён.

Паводле Паўла Яблонскага, ня дзеяньні Польшчы прывялі да такіх дрэнных адносінаў паміж краінамі.

«Гэта дзеяньні, якія залежаць толькі ад Беларусі. Ніякіх варожых намераў у адносінах да Беларусі ў нас няма і ніколі не было. Мы жадаем быць у бясьпецы, мы не жадаем, каб на нас напалі. У нас няма намераў нападаць на каго-небудзь», — сказаў ён.

  • 11 жніўня падчас наведваньня менскага аэрапорту Лукашэнка заявіў, што даў даручэньне прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку «зьвязацца з палякамі» і «наладзіць адносіны» з Польшчай.
  • Польшча дамагаецца ад афіцыйнага Менску вызваленьня аднаго зь лідэраў польскай грамады Беларусі Анджэя Пачобута і спыненьня штучнага правакаваньня міграцыйнага крызісу на польскай мяжы. Перасьцярогі Варшавы выклікаюць таксама разьмяшчэньне ў Беларусі байцоў ПВК «Вагнэр» і расейскай тактычнай ядзернай зброі.
  • Польскі бок неаднойчы заклікаў Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку ў дачыненьні да актывістаў польскай меншасьці, і наўпрост зьвязваў магчымасьць адмены абмежаваньняў на польска-беларускай мяжы з вызваленьнем Анджэя Пачобута.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG