Сьвятлана Ціханоўская адкрыла сквэр Вольнай Беларусі ў Беластоку побач зь беларускім консульствам

Падчас адкрыцьця сквэру
Падчас адкрыцьця сквэру

Мэр Беластоку Тадэвуш Трускаляскі перадаў Сьвятлане шыльды з новай назвай сквэра, якія будуць усталяваныя на вуліцы, піша Zerkalo.io.

З такой ініцыятывай выступіла «Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне».

На адкрыцьці прысутнічалі Павал Латушка, прадстаўнікі кіраўніцтва Беластоку і дыпляматы, яны разам перарэзалі сымбалічную стужку.

Кіраўнік НАУ Павал Латушка наступным чынам пракамэнтаваў падзею:

«Дзякуем прэзыдэнту Беластоку і радзе гораду за падтрымку ініцыятывы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй Радзімы, і адкрыць сквэр Вольнай Беларусі ў Беластоку. Жыве Беларусь!»

Сквэр Вольнай Беларусі — гэта ўчастак вуліцы Электрычнай, дзе разьмешчана консульства Беларусі. Пасьля таго як жыхары вуліцы не пагадзіліся з прычыны нязручнасьцяў на перайменаваньне яе самой, улады Беластоку знайшлі такое выйсьце, каб ушанаваць беларусаў, што выступаюць за дэмакратычныя перамены.

Стыхійны мэмарыял памяці Алеся Пушкіна каля консульства Беларусі ў Беластоку на вуліцы Электрычнай.
Стыхійны мэмарыял памяці Алеся Пушкіна каля консульства Беларусі ў Беластоку на вуліцы Электрычнай.

​
XS
SM
MD
LG