Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота.
Раней улады Кіева забаранілі публічнае выкананьне твораў на расейскай мове.
Вярхоўная Рада прыняла законапраект 9431, які прадугледжвае перанос датаў сьвяткаваньня трох дзяржаўных сьвятаў: Калядаў, Дня дзяржаўнасьці Ўкраіны і Дня абаронцаў Украіны. Пра гэта паведамілі народныя дэпутаты Яраслаў Жалязняк і Ірына Герашчанка.
З гэтага часу Каляды будуць сьвяткаваць 25 сьнежня, а 7 студзеня са сьпісу сьвяточных і выхадных дзён выключылі.
15 ліпеня будзе адзначацца Дзень дзяржаўнасьці Ўкраіны (замест 28 ліпеня), калі ўшаноўваецца памяць Ўладзіміра Вялікага.
1 кастрычніка (замест 14 кастрычніка) будзе адзначацца Дзень абаронцаў Украіны, што зьвязана з украінскімі вайсковымі традыцыямі сьвяткаваньня дня Пакрову Прасьвятой Багародзіцы.
У тлумачальнай запісцы да законапраекту гаварылася, што ва ўмовах поўнамаштабнай вайны Расейскай Федэрацыі супраць Украіны адбываецца «магутнае адраджэньне ўкраінскай нацыі».
У Кіеве забаранілі публічнае выкананьне твораў на расейскай
Кіеўскія ўлады забаранілі публічнае выкарыстаньне расейскамоўнай музыкі, кніг, тэатральных і цыркавых спэктакляў у сталіцы Ўкраіны.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы рады Кіева.
Рашэньне аб забароне ў Кіеве расейскамоўнай музыкі, кніг, тэатральных і цыркавых паказаў на рускай мове падтрымаў 71 дэпутат Кіеўскай рады.
Па словах кіраўніка пастаяннай камісіі адукацыі і навукі, моладзі і спорту Кіеўскай рады Вадзіма Васільчука, рашэньне аб забароне расейскамоўнага культурнага прадукту на тэрыторыі сталіцы Ўкраіны прынялі, каб «абараніць украінскую інфармацыйную прастору ад гібрыдных узьдзеяньняў дзяржавы-агрэсара».