Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прыбыў на пераправу, празь якую ідзе эвакуацыя з затопленых тэрыторый Херсоншчыны

Эвакуацыя жыхроў у Херсонскай вобласьці. 7 чэрвеня 2023

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласьць, дзе правёў каардынацыйную нараду аб ліквідацыі наступстваў зьнішчэньня Кахоўскай дамбы.

«Шмат важных пытаньняў: апэратыўная сытуацыя ў вобласьці, якая склалася ў выніку катастрофы, эвакуацыя насельніцтва з патэнцыйных зон затапленьня, ліквідацыя надзвычайнай сытуацыі, выкліканай падрывам дамбы, арганізацыя жыцьцядзейнасьці затопленых тэрыторый», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Уладзімір Зяленскі ў Херсоне. 8 чэрвеня 2023

Украінскі прэзыдэнт лічыць важным падлічыць магчымыя страты і выдзеліць пацярпелым грамадзянам і прадпрыемствам кампэнсацыю.

Як на Херсоншчыне ратуюць людзей і жывёл ад паводкі пасьля разбурэньня дамбы Кахоўскай ГЭС. ФОТА

Паводле папярэдніх зьвестак Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, па стане на 8:00 8 чэрвеня з падтопленых раёнаў эвакуавалі 1995 чалавек, у тым ліку 103 дзіцяці.<br />
&nbsp;
1/18 Паводле папярэдніх зьвестак Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, па стане на 8:00 8 чэрвеня з падтопленых раёнаў эвакуавалі 1995 чалавек, у тым ліку 103 дзіцяці.
 
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці другі дзень не спыняецца эвакуацыя з падтопленых раёнаў
2/18 На правабярэжжы Херсонскай вобласьці другі дзень не спыняецца эвакуацыя з падтопленых раёнаў
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
Эвакуацыяй займаюцца як супрацоўнікі МНС, так і людзі самастойна
3/18 Эвакуацыяй займаюцца як супрацоўнікі МНС, так і людзі самастойна
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
4/18

5/18

Як паведаміў прэс-сакратар Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Талаконьнікаў, на правым беразе Херсонскай вобласьці праз пагрозу паводкі эвакуююць каля 16 тысяч чалавек.
6/18 Як паведаміў прэс-сакратар Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Талаконьнікаў, на правым беразе Херсонскай вобласьці праз пагрозу паводкі эвакуююць каля 16 тысяч чалавек.
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
Акрамя людзей, ад разбурэньня Кахоўскай ГЭС пацярпелі і жывёлы
7/18 Акрамя людзей, ад разбурэньня Кахоўскай ГЭС пацярпелі і жывёлы
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
Зь незатопленых частак Херсона эвакуаваных вязуць далей у кірунку Мікалаева і іншых гарадоў Украіны
8/18 Зь незатопленых частак Херсона эвакуаваных вязуць далей у кірунку Мікалаева і іншых гарадоў Украіны
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
9/18

Разбурэньне Кахоўскай ГЭС, на думку экспэртаў, паставіла пад пагрозу вялікую колькасьць мірных жыхароў і стварыла пагрозу сыстэме ахалоджваньня рэактараў Запароскай АЭС
10/18 Разбурэньне Кахоўскай ГЭС, на думку экспэртаў, паставіла пад пагрозу вялікую колькасьць мірных жыхароў і стварыла пагрозу сыстэме ахалоджваньня рэактараў Запароскай АЭС
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
11/18

Генпракуратура Ўкраіны распачала справу аб экацыдзе за падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС
12/18 Генпракуратура Ўкраіны распачала справу аб экацыдзе за падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
13/18

14/18

15/18

Узровень вады ў Херсоне падымаецца, вада трапляе ў шматпавярховікі
16/18 Узровень вады ў Херсоне падымаецца, вада трапляе ў шматпавярховікі
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
17/18

18/18

Previous slide
Next slide

У Херсоне Ўладзімір Зяленскі наведаў пераправу, празь якую вывозяць грамадзян з затопленых тэрыторый.

«Наша задача — максымальна абараніць жыцьцё і дапамагчы людзям. Дзякую ратавальнікам і валянтэрам. Дзякую ўсім, хто далучыўся да гэтай працы», — заявіў Зяленскі.

Украінскі бок не паведамляе колькасьці загінулых ці пацярпелых у выніку затапленьня падкантрольных населеных пунктаў пасьля зьнішчэньня Кахоўскай дамбы.

Расейскія акупацыйныя ўлады паведамілі аб мінімум пяці загінулых і 71 шпіталізаваным у захопленай і затопленай Кахоўцы. Вядома яшчэ пра нібыта траіх загінулых жыхароў гораду Алешкі. Аднак спраўдзіць гэтую інфармацыю немагчыма праз адсутнасьць доступу незалежных журналістаў на месца.

Аб разбурэньні Кахоўскай дамбы стала вядома 6 чэрвеня. Расея і Ўкраіна абмяняліся ўзаемнымі абвінавачаньнямі ў яе падрыве.

Кахоўская ГЭС — ніжняя прыступка Дняпроўскага каскаду электрастанцый. Знаходзіцца ў Херсонскай вобласьці. Яе ўзводзілі шэсьць гадоў, пачынаючы з 1950 году. Цяпер станцыя не вырабляе электраэнэргіі і, адпаведна, не працуе ў складзе ўкраінскай энэргасыстэмы. У 2020 годзе ўрад Украіны ўхваліў рашэньне аб далейшай разбудове станцыі і будаўніцтве Кахоўскай ГЭС-2, але з прычыны вайны рэалізацыя праекту так і не пачалася.

Раней «Укргідроенерго» паведамляла, што Расея стварыла на ГЭС сваю вайсковую базу. Гідраэлектрастанцыя знаходзіцца за 5 км ад Новай Кахоўкі, таксама акупаванай расейцамі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG