Ціханоўская: «Разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі будзе пагражаць бясьпецы Ўкраіны і Эўропы»

Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Неабходна зрабіць усё, каб перадухіліць пляны разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ў Беларусі, заявіла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

«Мы павінны зрабіць усё, каб перадухіліць плян Пуціна разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларусі. Гэта проста парушае наш канстытуцыйны няядзерны статус і ўзмоцніць кантроль Расеі над Беларусьсю на гады наперад. І гэта будзе ўзмацняць пагрозы бясьпецы Украіны і ўсёй Эўропы», — напісала Ціханоўская ў Twitter.

25 траўня ў Менску міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін і ягоны расейскі калега Сяргей Шайгу падпісалі дакумэнты, якія вызначаюць умовы разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Кантроль за нестратэгічнай ядзернай зброяй застаецца за Расеяй, рашэньне аб прымяненьні таксама, заявіў Шайгу.

​
XS
SM
MD
LG