Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў сьпіс «непажаданых» трапіла буйная міжнародная экалягічная арганізацыя Greenpeace


Адна з акцый расейскага прадстаўніцтва Greenpeace
Адна з акцый расейскага прадстаўніцтва Greenpeace

Прадстаўніцтва Greenpeace працуе ў Расеі з 1992 году.

Генэральная пракуратура Расеі лічыць, што дзейнасьць буйной міжнароднай прыродаахоўнай арганізацыі Greenpeace «становіць пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бясьпецы Расейскай Фэдэрацыі».

Паводле расейскай пракуратуры, дзейнасьць Greenpeace часта суправаджалася «актыўным прасоўваньнем палітычнай пазыцыі, спробамі ўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржавы і накіравана на падрыў эканамічных асноў».

Асобна зьвярнулі ўвагу на тое, што «нярэдка дзейнасьць арганізацыі перашкаджала рэалізацыі расейскіх дзяржаўных праграм пры дапамозе інфармацыйных кампаній або публічных акцый, каб сфармаваць нэгатыўную грамадзкую думку».

На падставе такіх высноў Greenpeace прызналі «непажаданай арганізацыяй» у Расеі.

Greenpeace пакуль не камэнтавала гэтае рашэньне расейскіх уладаў.

Гэтая міжнародная няўрадавая экалягічная і антываенная арганізацыя існуе больш за 50 гадоў. Расейскае прадстаўніцтва адкрылася ў 1992 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG