Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны паведаміў, да якога тэрміну будзе дзейнічаць забарона на разьлікі зь беларускімі кампаніямі


Будынак украінскага ўраду. Архіўнае фота
Будынак украінскага ўраду. Архіўнае фота

З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўсе апэрацыі з расейскімі і беларускімі кампаніямі былі забароненыя.

Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў распараджэньне, якім вызначылі тэрміны дзеяньня забароны на ажыцьцяўленьне разьліковых апэрацый украінскіх кампаній з прадпрыемствамі, якія працуюць паводле законаў Расеі і Беларусі.

З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўсе апэрацыі з расейскімі і беларускімі кампаніямі былі забароненыя.

Згодна з рашэньнем ураду, забарона будзе дзейнічаць цягам усяго ваеннага становішча і яшчэ 90 дзён з моманту яго спыненьня або скасаваньня.

Цяпер урад таксама пастанавіў, што забарона не датычыць разьлікаў за кантракты на пастаўку тавараў, работ і паслуг, рэалізаваных да 24 лютага 2022 году.

З пачатку расейскага ўварваньня шэраг беларускіх кампаній ва Ўкраіне, а таксама ўкраінскіх прадпрыемстваў, не змаглі атрымаць грошы за пастаўленую прадукцыю да 24 лютага 2022 году.

Суды спасылаліся на адмысловую пастанову Нацыянальнага банку Ўкраіны або адмаўляліся разглядаць па сутнасьці такія справы ці прызначалі пасяджэньні для разгляду такіх пытаньняў на канец 2023 году.

У лютым 2022 году кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў. Тэрыторыя Беларусі і пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне ў асобныя пэрыяды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG