Былы палітвязень расказаў, што Ігар Лосік у калёніі плакаў, калі даведаўся, што жонку пасадзілі

Дар'я і Ігар Лосікі. Архіўнае фота
Дар'я і Ігар Лосікі. Архіўнае фота

Жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў, асуджаны на 1,5 года калёніі за «абразу Лукашэнкі», цалкам адбыў свой тэрмін і нядаўна пераехаў у Варшаву. У размове з «Радыё Ўнэт», былы палітзьняволены расказаў, што сядзеў у адной калёніі з Лосікам і Бабарыкам.

«Ігар надзвычайна мужны чалавек, але нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася ягоная жонка Дар’я, — расказаў Валянцін Лабачоў. — Віктар Дзьмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блякадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым заняволеным не дазваляюць зь ім камунікаваць».

Журналіст Свабоды, палітвязень Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021 яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі.

У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі арыштавалі жонку Ігара Дар’ю, якую абвінавацілі ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» пра Ігара. У лютым 2023 году Лосік у наваполацкай калёніі атрымаў спагнаньне, за якое вязьню скасавалі доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі. Яно павінна было адбыцца ў канцы сакавіка.

На пачатку красавіка Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар. Ад палітзьняволенага сваякі не атрымліваюць лістоў ужо 60 дзён.

​
XS
SM
MD
LG