Праваабаронцы: палітзьняволены  журналіст Свабоды Ігар Лосік зрабіў спробу суіцыду ў калёніі

Ігар Лосік. Архіўнае фота
Ігар Лосік. Архіўнае фота

Пра здарэньне паведамляе Правабарончы цэнтар «Вясна». Ігара выратавалі.

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю зь некалькіх крыніц пра тое, што палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік у ШЫЗА наваполацкай калёніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасьля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў мэдсанчастку.

Нядаўна стала вядома, што Ігара Лосіка, які быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 году і адбывае 15-гадовае пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 1, выклікаюць асабіста зьявіцца ў суд Баранавіцкага раёну 3 сакавіка. Судовы выканаўца паведамляе, што будзе разглядацца справа аб спагнаньні доўгу. У выпадку няяўкі пагражаюць зьдзейсьніць прымусовы прывод з дапамогай міліцыі, напісана ў позьве.

За кратамі зараз і жонка Ігара — Дар’я Лосік. Нядаўна яе пакаралі 2 гадамі калёніі.

Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

​
XS
SM
MD
LG