Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне журналісты знайшлі афшорныя разьлікі маці дэпутата Вярхоўнай Рады, якая мае фірму і ў Беларусі


Аўтар падатковай рэформы ва Ўкраіне, дэпутат фракцыі «Слуга народу» Данііл Гетманцаў
Аўтар падатковай рэформы ва Ўкраіне, дэпутат фракцыі «Слуга народу» Данііл Гетманцаў

Асаблівасьць расьсьледаваньня ў тым, што Данііл Гетманцаў ачольвае парлямэнцкі камітэт фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі і зьяўляецца аўтарам падатковай рэформы, якую ва Ўкраіне ўспрынялі крытычна.

Украінскі расьследніцкі цэнтар Bihus.info прааналізаваў юрыдычны бізнэс дэпутата праўладнай фракцыі «Слуга народу» Данііла Гетманцава і ягонай маці Алены, якая мае ў Беларусі прадстаўніцтва сваёй турыстычнай кампаніі Travel Professional Group LLC.

Асаблівасьць расьсьледаваньня ў тым, што Данііл Гетманцаў ачольвае парлямэнцкі камітэт фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі і зьяўляецца аўтарам падатковай рэформы, якую ва Ўкраіне ўспрынялі вельмі крытычна.

Расьсьледнікі апублікавалі дакумэнты, зь якіх вынікае, што юрыдычны бізнэс Данііла Гетманцава абслугоўваў сямейныя кампаніі сябра прэзыдэнта-ўцекача Віктара Януковіча і колішняга кіраўніка «Ўкраўтадору» Ўладзіміра Дземішкана. Гэтыя кампаніі заніжалі свае прыбыткі, каб пазьбягаць сплаты падаткаў. Для гэтага яны падпісвалі кантракты зь фірмамі-«пустышкамі», у якіх набывалі тавар, якога не існавала.

Журналісты таксама высьветлілі, што кіпрская кампанія Dunkley marketing LTD, якая належыць маці дэпутата Алене Гетманцавай, і зьяўляецца заснавальніцай яе ж турыстычнага бізнэсу Travel Professional Group LLC, у 2012–2013 гадах атрымала больш за адзін мільён эўра ад бэльгійскага афшору.

Адкуль гэтыя грошы ў афшора, невядома, аднак журналісты высьветлілі, што кіпрская Dunkley marketing LTD пазычыла гэтыя грошы яшчэ адной францускай кампаніі Алены Гетманцавай, а тая, у сваю чаргу, раскідала іх па розных прадстаўніцтвах турыстычнай Travel Professional Group LLC — у Тайландзе, Грэцыі, Казахстане і іншым.

Адметна, што прадстаўніцтва Travel Professional Group LLC дагэтуль працуе ў Менску і займаецца арганізацыяй тураў у Эгіпет, Чарнагорыю і Грузію. Гэтае прадстаўніцтва разам зь іншымі кампаніямі сваёй маці Данііл Гетманцаў уключыў у электронную дэклярацыю за 2020 год.

Раней рэестар дэклярацый чыноўнікаў быў адкрыты, але пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году ён быў закрыты, але дэпутаты мусілі іх усё роўна запаўняць.

Паводле журналісцкага расьсьледаваньня, у дэклярацыі адсутнічае толькі француская кампанія, якая атрымала грошы з афшору. Сам Данііл Гетманцаў паведаміў журналістам, што гэтая кампанія, імаверна, зьвязаная з турызмам і здачай у арэнду нумароў. Ён таксама запэўніў расьсьледнікаў, што не плянаваў нешта ўтойваць ад дэкляраваньня і ня ўнёс францускую кампанію ў дэклярацыю толькі таму, што ягоная маці яе не назвала.

Ва Ўкраіне з 2016 году электроннае дэкляраваньне зьяўляецца абавязковым для ўсіх дзяржаўных службоўцаў і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня. Такі падыход да дэкляраваньня даходаў лічаць ва Ўкраіне найбольшым прарывам антыкарупцыйнай рэформы.

Штогод каля 900 тысяч украінскіх чыноўнікаў запаўняюць электронныя дэклярацыі, якія становяцца даступнымі для вывучэньня пасьля іхнай публікацыі на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва папярэджаньня карупцыі. Гэтая самая структура праводзіць абавязковую іх праверку на прадмет утойваньня маёмасьці і незаконнага ўзбагачэньня.

Данііл Гетманцаў у 2020 годзе ўключыў у сваю дэклярацыю свае кампаніі і бізнэс маці.

У 2020 годзе на 65 дзяржаўных службоўцаў завялі крымінальныя справы за незаконнае ўзбагачэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG