Увесну сёлета на вайсковую службу прызавуць 10 тысячаў беларусаў

Адпраўка прызыўнікоў у войска, Менск
Адпраўка прызыўнікоў у войска, Менск

Міністэрства абароны паведамляе, што з 26 красавіка 2023 г. пачнецца адпраўка грамадзянаў Беларусі, прызваных на тэрміновую вайсковую службу ў злучэньні і вайсковыя часткі Ўзброеных сілаў, унутраных войскаў МУС, органаў памежнай службы і дзяржаўнай бясьпекі.

У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сілаў спэцыяльных апэрацый, 72-га аб’яднанага Вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў і Менскай вайсковай камэндатуры.

Усяго на ўкамплектаваньне Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў у красавіку-траўні плянуюць накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

Выкліку на прызыўныя камісіі вясной сёлета падлягаюць каля 40 тысяч маладых беларусаў.

​
XS
SM
MD
LG