Польскі прэм’ер дапусьціў, што вайна ва Ўкраіне можа працягвацца некалькі гадоў

Матэвуш Маравецкі і Ўладзімір Зяленскі
Матэвуш Маравецкі і Ўладзімір Зяленскі

Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў, колькі можа працягнуцца вайна Расеі супраць Украіны. Ён ня выключыў, што гэта можа быць некалькі гадоў.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканалу NBC News.

«Мы не разьлічваем дакладную дату, а проста назіраем за тым, што адбываецца на фронце, на полі бою. І, адпаведна, мы спрабуем адаптавацца да сытуацыі, супрацоўнічаючы нашай дыпляматыяй з нашымі партнэрамі ў Заходняй Эўропе, каб падтрымаць Украіну», — адзначыў Маравецкі.

На пытаньне, ці можа вайна працягвацца некалькі гадоў, прэмʼер Польшчы адказаў станоўча.

​
XS
SM
MD
LG