Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россельхознадзор» заявіў, што выявіў у беларускіх сырах ялавічны тлушч. Новая фаза «малочнай вайны»?


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Расейская Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Россельхознадзор) заявіла, што пры «правядзеньні лябараторнага маніторынгу» выявіла ў сырах беларускай вытворчасьці ялавічны тлушч.

Паводле службы, у паўцьвёрдым вэнджаным сыры Тураўскага малочнага камбінату 26,3% малочнага тлушчу было замешчана ялавічным, у мяккім сьметанковым сыры — 29,1%, а ў паўцьвёрдым сыры магілёўскага прадпрыемства «Бабушкина крынка» гэты паказчык склаў 30%.

«Россельхознадзор» зазначыў, што ўся прадукцыя «суправаджалася дэклярацыямі аб адпаведнасьці і вэтэрынарнымі суправаджальнымі дакумэнтамі, выдадзенымі кампэтэнтным органам Беларусі».

Ведамства зьвярнулася ў дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі з просьбай «спыніць з 12 красавіка сэртыфікацыю прадукцыі названых прадпрыемстваў на адрас расейскіх атрымальнікаў», а таксама «правесьці вычарпальнае расьсьледаваньне па выяўленьні прычын здарэньня».

У расейска-беларускіх эканамічных адносінах неаднаразова здараюцца гандлёвыя канфлікты, якія атрымалі назву «малочная вайна». Расейскія кантрольныя органы не прапускаюць у Расею шэраг малочных тавараў і патрабуюць у беларускага боку дадатковую дакумэнтацыю. Найбольш актыўная фаза «малочнай вайны» адбывалася напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG