Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі распрацуюць новую ваенную дактрыну. Апублікаваны новы праект Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі


Вайсковая тэхніка ў цэнтры Менску, ілюстрацыйнае фота
Вайсковая тэхніка ў цэнтры Менску, ілюстрацыйнае фота

Праект ухваліў Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь і цяпер ён, як гавораць улады, праходзіць грамадзкае абмеркаваньне з прыцягненьнем прадстаўнікоў навуковай і экспэртнай супольнасьці.

На Нацыянальным прававым партале апублікавалі праект Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

У праекце, як заяўляюць яго аўтары, «адлюстравана трансфармацыя ўсяго спэктру сучасных пагроз», а таксама «вызначаны адзіныя падыходы да фармаваньня і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сфэры гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі».

Сярод нацыянальных інтарэсаў у палітычнай сфэры ў дакумэнце акрэсьліваецца паглыбленьне эўразійскай інтэграцыі. У некалькіх разьдзелах прапісаны намер далейшага паглыбленьня супрацоўніцтва з Расеяй і па лініі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Ёсьць і пункт аб садзейнічаньні суайчыньнікам і іх арганізацыям за мяжой у захаваньні нацыянальнай тоеснасьці.

У пераліку асноўных тэндэнцый сучаснага сьвету зьмяшчаецца радок аб тым, што «расьце колькасьць дзяржаў, якія хочуць стаць уладальнікамі ядзернай зброі або разьмяшчаць яе на сваёй тэрыторыі, перш за ўсё ў Эўропе». У пераліку экалягічных пагроз нацыянальнай бясьпецы гаворыцца аб тым, што пагрозай зьяўляецца «разьмяшчэньне паблізу межаў Беларусі буйных экалягічна небясьпечных аб’ектаў, захоўваньне адпрацаванага ядзернага паліва, захаваньне ядзерных адходаў на сумежных тэрыторыях».

Пра магчымасьць знаходжаньня ядзернай зброі на тэрыторыі самой Беларусі ў дакумэнце не гаворыцца. Раней прэзыдэнт суседняй Расеі Ўладзімір Пуцін заяўляў аб тым, што Масква можа перамясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусь, а сховішча пад яе дабудуюць 1 ліпеня.

У падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам праекце зьмяшчаецца даручэньне Міністэрству абароны ў супрацоўніцтве зь іншымі арганізацыямі прыступіць да распрацоўкі новай ваеннай дактрыны.

У праекце канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі ў якасьці ваенных пагроз названы падрыхтоўка «каляровых рэвалюцый» і прыватныя ваенныя кампаніі.

«Унутранымі крыніцамі пагроз нацыянальнай бясьпецы» ў ваеннай сфэры сярод іншых названыя:

  • «тэрарыстычная дзейнасьць» у Беларусі «злачынных арганізацый» і «незаконных узброеных фарміраваньняў»;
  • «злачынныя дзеяньні» грамадзян (здрада дзяржаве, дывэрсія і іншае);
  • распаўсюджваньне «ідэй грамадзянскага супрацьстаяньня, якія вядуць да ўзброенага мяцяжу»;У ліку асноўных «зьнешніх крыніц ваенных пагроз» вызначаны ў прыватнасьці
  • « узброеныя правакацыі з тэрыторыі замежных дзяржаў»;
  • «заклікі да прымяненьня ваеннай сілы», або фінансаваньне падрыхтоўкі;
  • стварэньне за мяжой «недзяржаўных узброеных фарміраваньняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG