Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет бясьпекі ўхваліў праект закону «Аб народным апалчэньні»


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Так, міністру абароны Беларусі Віктару Хрэніну даручана цягам месяца накіраваць дапрацаваны праект закону аб народным апалчэньні ў Савет Міністраў для яго наступнага ўнясення ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Таксама згодна зь іншай пастановай, апублікаванай 8 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Савет бясьпекі Беларусі на фоне «эскаляцыі глябальнай геапалітычнай напружанасьці» даручыў Мінабароны пачаць распрацоўку новай ваеннай дактрыны. Падставы — «зьмены ваенна-стратэгічнай абстаноўкі». Дзейную ваенную дактрыну Беларусі зацьвердзілі ў ліпені 2016 году.

  • 27 траўня кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага досьведу» Лукашэнка паставіў задачу стварыць народнае апалчэньне. У выпадку ваенных дзеяньняў, паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэньня «могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзэрвай для тэрытарыяльнай абароны».
  • Паводле разьлікаў Міністэрства абароны, у народнае апалчэньне могуць увайсьці 100-150 тысяч чалавек. Пры гэтым у ведамстве не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць болей.
  • 26 лютага старшыня Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што чальцам «народнага апалчэньня» выдадуць стралковую зброю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG