Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пэнсіянэры, жанчыны»: у МУС расказалі, каго будуць прызываць у «народнае апалчэньне»


Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў
Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў

У народнае апалчэньне будуць прызываць людзей, якія з пэўных прычын ня могуць быць мабілізаваныя, расказаў агенцтву Sputnik Беларусь міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

«Гэта тыя, хто дасягнуў пэнсійнага ўзросту, але яны гатовыя абараняць сваю радзіму, гатовы абараняць свой дом, свае сем’і. Калі гаварыць, мужчына гэта ці жанчына, то гэта ўсё роўна. Жанчыны, дарэчы, больш баявыя часам бываюць, чым мужчыны», — адзначыў Кубракоў.

Паводле Кубракова, «народнае апалчэньне» плянуюць ствараць пры мясцовых органах улады, але непасрэдна кіраваць ім і навучаць апалчэнцаў будуць супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Сябры «народнага апалчэньня», як і «дружыньнікі», будуць ахоўваць грамадзкі парадку і маёмасьць на замацаванай тэрыторыі.

  • 27 траўня кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага досьведу» Лукашэнка паставіў задачу стварыць народнае апалчэньне. У выпадку ваенных дзеяньняў, паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэньня «могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзэрвай для тэрытарыяльнай абароны».
  • Паводле разьлікаў Міністэрства абароны, у народнае апалчэньне могуць увайсьці 100-150 тысяч чалавек. Пры гэтым у ведамстве не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць болей.
  • 26 лютага старшыня Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што чальцам «Народнага апалчэньня» выдадуць стралковую зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG