Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Расея будзе губляць вайсковы ўплыў на постсавецкія дзяржавы


Абломкі зьбітага бесьпілётніка ў Нагорным Карабаху, 11 кастрычніка 2020 году. Ілюстрацыйнае фота
Абломкі зьбітага бесьпілётніка ў Нагорным Карабаху, 11 кастрычніка 2020 году. Ілюстрацыйнае фота

Расея вырашыла перадысьлякаваць свае «міратворчыя сілы» з Нагорнага Карабаху.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) заявілі, што рашэньне Расеі аб перадысьлякацыі сваіх «міратворчых сіл» з Нагорнага Карабаху падарве яе ўплыў на Армэнію, і гэты ж фактар адаб’ецца ў будучыні і на іншых постасавецкіх краінах.

«Расея, імаверна, страціць ваенны ўплыў у іншых постсавецкіх дзяржавах, паколькі Масква перадысьлякавала элемэнты сталых расейскіх сіл з расейскіх баз у Кыргызстане, акупаванай Грузіі (Абхазія і Паўднёвая Асэтыя) і Таджыкістане для барацьбы ва Ўкраіне», — адзначаецца ў справаздачы ISW.

Паводле экспэртаў, цяперашняя перадысьлякацыя Расеяй элемэнтаў сваіх «міратворчых сіл» з Нагорнага Карабаху ва Ўкраіну падрывае ўплыў Расеі і на Армэнію.

Прэм’ер Армэніі Нікол Пашынян заявіў, што Армэнія вымушана зьвярнуцца ў ААН, матывуючы гэта нібыта падрыхтоўкай Азэрбайджану да новага маштабнага нападу на этнічных армян у Нагорным Карабаху.

Раней Пашынян абвінавачваў расейскія «міратворчыя сілы» у Нагорным Карабаху ў «невыкананьні сваіх абавязацельстваў» у межах замірэньня ў сьнежні 2022 году пасьля таго, як расейскія сілы не змаглі забясьпечыць праход па адзінай дарозе праз Лучынскі калідор паміж Армэніяй і Нагорным Карабахам.

«Расейскіх „міратворчых сіл“ у Нагорным Карабаху, хутчэй за ўсё, недастаткова. У сакавіку 2022 года з Нагорнага Карабаха ва Ўкраіну перадысьлякавалі падразьдзелы 15-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады — адзінай спэцыяльнай міратворчай брыгады Расеі», — мяркуюць экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны.

У той жа час Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў аб вялікіх стратах у гэтай брыгадзе — з 1800 салдат загінулі 800 і атрымалі раненьні каля 400 вайскоўцаў падразьдзелу.

5 сакавіка ў Нагорным Карабаху адбылася страляніна, у часе якой загінулі некалькі вайскоўцаў. Тады ж Армэнія і Азэрбайджан абвінавацілі адзін аднаго ў зрыве замірэньня, усталяванага пасьля абвастрэньня сытуацыі ў верасьні 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG