ЗША прадставілі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на $460 млн. У яго ўвайшлі БМП Bradley, ПТРК Javelin і боепрыпасы да HIMARS

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн каля мэмарыялу загінулых абаронцаў Украіны ў Кіеве, 20 лютага 2023
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн каля мэмарыялу загінулых абаронцаў Украіны ў Кіеве, 20 лютага 2023

Злучаныя Штаты прадставілі Ўкраіне чарговы пакет вайсковай дапамогі коштам $460 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ЗША.

У новы пакет, у прыватнасьці, увайшлі:

  • чатыры БМП Bradley
  • дзьве тактычныя машыны
  • чатыры радыёлякацыйныя сыстэмы
  • дадатковыя ПТРК Javelin і падрыўныя снарады да іх
  • дадатковыя боепрыпасы для РСЗА HIMARS
  • артылерыйскія снарады калібра 155 мм
  • мінамётныя снарады калібра 120 мм
  • каля 2000 супрацьтанкавых ракет
  • супрацьпяхотныя міны Claymore

Таксама ЗША перададуць Украіне прыборы начнога бачаньня, сродкі сувязі, мэдычныя сродкі і запчасткі для тэхнікі.

Усяго з пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі Злучаныя Штаты перадалі Ўзброеным сілам Украіны зброі на суму $ 29,8 млрд.

Раней сёньня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведаў сталіцу Украіны напярэдадні гадавіны расейскага ўварваньня, заявіў аб новых пастаўках «крытычна важнага абсталяваньня», у тым ліку артылерыйскіх боепрыпасаў, супрацьтанкавых сыстэм і сродкаў СПА, а таксама санкцыях супраць расейскай эліты і кампаній, якія спрабуюць ухіліцца ад санкцый або падтрымаць расейскую абаронную прамысловасьць.

«700 танкаў, амаль тысяча бронемашын, і на тыдні мы аб’явім аб санкцыях»: заявы Байдэна ў Кіеве ў гадавіну вайны:

​
XS
SM
MD
LG