Як зьбяднелі беларусы за 2022 год? Белстат агучыў лічбы

За 2022 год рэальныя грашовыя даходы беларусаў упалі на 3,6% у параўнаньні з 2021 годам. Пра гэта з спасылкай на Белстат паведамляе zerkalo.io.

Зьніжэньне даходаў адбылося на фоне ўзрослай інфляцыі, якая была ў два разы вышэйшая, чым прагназавалі чыноўнікі.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — адзін з галоўных эканамічных паказьнікаў, па якім вызначаецца дабрабыт грамадзян. Гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя да ўзроўню інфляцыі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў, паводле Белстату, аплата працы займае 64,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя) — 22,2%, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 4,8%.

Раней аб праблеме з падзеньнем даходаў беларусаў заявілі афіцыйныя прафсаюзы. «Скарачэньне даходу нават на некалькі працэнтаў ужо істотна ўплывае на кашалёк канкрэтнага чалавека. Замест ялавічыны ён выбера курыцу або вараную каўбасу, замест ёгурту — нятлусты кефір. А з рацыёну ж неабходна атрымліваць усе неабходныя вітаміны і мікраэлемэнты», — адзначалі афіцыйныя прафсаюзы.

​
XS
SM
MD
LG