Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлефон берасьцейскага прааваабаронца Вялічкіна зь верасьня 2020-га праслухоўвалі сілавікі


Уладзімер Вялічкін
Уладзімер Вялічкін

Пра гэта стала вядома падчас суду над вясноўцамі ў Менску.

Як паведамляе «Вясна» на прэцэсе скончылася вывучэньне пісьмовых матэрыялаў справы. Зь іх стала вядома, што яшчэ ў верасьні 2020 году ГУБАЗіК пачаў «апэратыўную распрацоўку» кіраўніка берасьцейскай філіі «Вясны» Ўладзімера Вялічкіна.

Тэлефон праваабаронца праслухоўвалі сілавікі, і на судзе агучылі зьмест ягоных размоваў. Таксама ГУБАЗіК устанавіў назіраньне за праваабаронцам, а пазьней і відэакамэру ў офісе філіі.

  • У судзе Ленінскага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных калег-праваабаронцаў Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Таксама завочна судзяць вясноўца Дзьмітрыя Салаўёва.
  • Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч знаходзяцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году. Гэта 553 дні.
  • У крымінальнай справе 283 тамы. Гэта рэкордныя лічбы для палітычных спраў у Беларусі.
  • На азнаямленьне з крымінальнай справай абвінавачаным далі месяц. Алесь Бяляцкі заявіў, што не пасьпеў азнаёміцца з 70 тамамі справы. Але суд палічыў, што месяца было дастаткова на гэта.
  • У справе праходзяць каля 100 сьведак.
  • У межах крымінальнай справы вясноўцаў было праведзена 120 ператрусаў.
  • За адно паседжаньне ў судзе заслухалі 27 тамоў крымінальнай справы.
  • Мытнікі заявілі, што нібыта з 2011 па 2021 год «у інтарэсах „Вясны“ ў Беларусь было ўвезена 2 мільёны даляраў. Крымінальная адказнасьць за ўвоз наяўных грошай у буйным памеры без дэкляраваньня была ўведзена ў Беларусі толькі ў 2016 годзе, таму ў крымінальнай справе фігуруе сума каля 250 тысяч даляраў за гэты пэрыяд. «Невядома, адкуль узяліся такія лічбы і як абвінавачаньне будзе пацьвярджаць іх», — пісала «Вясна».
  • Праваабаронцам пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG