Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль Беларусь не ваюе, нельга раўняць яе санкцыямі з Расеяй, — сябра прэзыдыюму КР Вольга Кавалькова


Каляж: Вольга Кавалькова; Аляксандар Лукашэнка наведвае палігон Обуз-Лясноўскі
Каляж: Вольга Кавалькова; Аляксандар Лукашэнка наведвае палігон Обуз-Лясноўскі

Адбылася першая сустрэча абноўленай Каардынацыйнай рады. У 2020 годзе, калі былі спадзевы на хуткія зьмены, раду стваралі, каб арганізаваць пераход улады. Пра тое, чым гэтая структура мае займацца цяпер, расказала сябра прэзыдыюму рады Вольга Кавалькова. Яна таксама крытычна выказалася наконт магчымых новых санкцый Эўразьвязу.

  • Кантэкст зьмяніўся, мы не змаглі хутка памяняць уладу, таму функцыі Каардынацыйнай рады будуць мяняцца. Ёсьць некалькі магчымых кампэтэнцый для рады: выпрацоўка і ўзгадненьне стратэгічных прапановаў для дэмакратычнай супольнасьці, выпрацоўка пазыцый па важных для грамадзтва пытаньнях, распрацоўка візіі новай Беларусі, альтэрнатывы дзеючай сыстэме.
  • У радзе таксама будзе тое, чаго няма ў астатніх, — дыскусія па важных для грамадзтва пытаньнях.
  • Плянуецца, што ў складзе Рады будзе 115 чалавек. Каля 90 адсоткаў зь цяперашняга складу — не ў Беларусі. Тыя людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі, выключаныя з адкрытай дзейнасьці. Мы таксама цяпер абмяркоўваем дадатковыя меры бясьпекі.
  • Мадэль арганізацыі нашай працы падобная да парлямэнту, але пакуль няма мэханізму прамой дэмакратыі для абраньня дэлегатаў.
  • Я прымаю аргумэнт, што працэдура вылучэньня ў раду нагадвае так званы «Ўсебеларускі народны сход», дзе ўсё непразрыста. Гэта недасканалая працэдура, але гэта адзінае, што мы сёньня можам прапанаваць як альгарытм.
  • Мы імкнёмся да таго, каб праз год, калі мы ня зможам зьмяніць уладу ў Беларусі, арганізаваць працэдуру электроннага галасаваньня, каб абнавіць склад рады.
  • Я супраць таго, каб уводзіць супраць Беларусі такія ж санкцыі, як супраць Расеі, пакуль Беларусь афіцыйна ня ўцягнутая ў вайну. Бо гэта не дае рэжыму магчымасьці для нейкіх крокаў, каб стабілізаваць сытуацыю.
  • Цяперашняя пазыцыя Эўразьвязу сфармаваная з улікам пазыцыі офісу Сьвятланы Ціханоўскай і пераходнага кабінэту, але я не лічу гэтую пазыцыю правільнай.
  • Беларусь пакуль ня ўдзельнічае ў вайне таму, што рэжым гэтага ня хоча. Калі б Пуцін меў поўны ўплыў, яна б ужо ўдзельнічала. Думаю, што ёсьць унутраныя меркаваньні і вайскоўцаў, і самога Лукашэнкі. Яны разумеюць, да чаго гэта можа іх давесьці.
  • Сёньня беларусы бачаць немагчымасьць зрабіць візу, немагчымасьць паехаць у Эўразьвяз, бачаць санкцыі. Мне не хапае пазытыўнага пасланьня ад Эўразьвязу да беларускага грамадзтва. Акрамя пасланьня «мы ўвядзём яшчэ больш санкцый», няма ніякіх іншых.
  • Калі для Эўразьвязу важна прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасьці, у тым ліку для беларусаў, дык мэтавай аўдыторыяй Эўразьвязу павінны стаць беларускія грамадзяне, а не рэжым Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG