Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абмяркоўвае новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Свабода азнаёмілася з праектам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Брусэлі амбасадары краін Эўразьвязу 27 студзеня абмяркоўваюць праект пастановы аб дадатковых санкцыях у дачыненьні да ўладаў Беларусі за іх саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі, гэтыя санкцыі шмат у чым паўтараюць санкцыйныя захады, якія цяпер ужо прымяняюцца да Расеі, напрыклад забарона на аказаньне ІТ-паслуг, кансалтынгу, паслуг навігацыі, продажу авіяпаліва, прадметаў раскошы, забарона на імпарт сталі і золата.

Гэтак жа, як і адносна расейскіх санкцый, абмяркоўваюцца адступленьні ў санкцыях, калі гаворка ідзе пра ўгнаеньні і прадукты харчаваньня.

Пакуль дакладна невядома, ці будуць у пастанове пра санкцыі сьпісы фізычных асоб зь Беларусі.

Паводле праекту, прапанаваныя санкцыі прадугледжваюць:

  • забарону экспарту тавараў і тэхналёгій двайнога прызначэньня, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах і могуць узмацніць прамысловы патэнцыял краіны;
  • санкцыі на нафту, вугаль, сталёвую прадукцыю і золата;
  • гандлёвыя абмежаваньні на прадметы раскошы, інвэстыцыі і аказаньне пэўных паслуг;
  • меры, якія могуць ударыць па авіяцыйным і энэргетычным сэктарах і ключавых крыніцах даходаў краіны.

Праект зьмяшчае выключэньні для мэдыкамэнтаў, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, а таксама дазволы на адпаведныя фінансавыя апэрацыі з удзелам асоб, якія трапілі пад санкцыі.

ЭЗ таксама працуе над 10-м пакетам санкцый супраць Расеі, а таксама над абмежаваньнем цэн на расейскія нафтапрадукты, і плянуе прыняць абодва дакумэнты да ўвядзеньня эмбарга на наступным тыдні.

Ці будуць пэрсанальныя санкцыі, пакуль прадмет абмеркаваньня.

  • Напярэдадні Сталая рада АБСЭ заявіла: Беларусь павінна спыніць ваенную падтрымку Расеі, а любое непасрэнае ўцягненьне беларускіх вайскоўцаў у агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны пацягне ў адказ «новыя жорсткія абмежавальныя захады».
  • «Мы заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад любога далейшага ўдзелу або падтрымкі ў незаконнай агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны і неадкладна спыніць выкарыстаньне сваёй тэрыторыі ў якасьці пляцдарму для нападаў на Украіну, што само па сабе зьяўляецца агрэсіяй. Беларусь таксама павінна спыніць аказаньне вайсковай падтрымкі Расеі», — гаворыцца ў заяве.

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG