Літва выступае за ўніфікацыю санкцый супраць Беларусі і Расеі

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс

Літоўскі бок фіксаваў спробы абыходу санкцый супраць РФ празь Беларусь. Уніфікацыя павінна закрыць гэтую шчыліну.

Літва падтрымлівае ўніфікацыю санкцый супраць Беларусі і Расеі, з такой заявай у Брусэлі 23 студзеня выступіў міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

«Ёсьць імкненьне да прымяненьня ў дачыненьні да Беларусі тых жа санкцый, якія дзейнічаюць супраць Расеі. Літва гэты намер падтрымлівае», — сказаў ён перад паседжаньнем рады кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ.

Ландсбергіс дадаў, што літоўскі бок фіксаваў спробы абходу санкцый супраць РФ празь Беларусь. На яго думку, уніфікацыя санкцый закрые гэтую шчыліну.

У Брусэлі 23 студзеня праходзіць паседжаньне Рады ў замежных справах пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля. У рамках яго чальцы Рады абменьваюцца думкамі аб расейскай агрэсіі супраць Украіны і санкцыйнай палітыцы.

​
XS
SM
MD
LG